460 человек охраняют здоровье шумилинцев

Актуалии Здоровье

У сістэме аховы здароўя раёна працуе 460 чалавек
У сістэме аховы здароўя раёна працуе 460 чалавек, у тым ліку 44 урачы, 195 сярэдніх медыцынскіх работ-нікаў, 221 чалавек абслугоўваючага персаналу. У “Шу-мілінскай ЦРБ” – 131 ложак.
Раённая бальніца штогод аснашчаецца новай дыягнастычнай апаратурай, у практыку работы аддзяленняў укараняюцца каля дзесяці новых метадаў дыягностыкі і лячэння пацыентаў. У аддзяленні функцыянальнай дыягностыкі выкарыстоўваюцца метады эхаэнцэфаласкапіі, дыягностыка функцыі знешняга дыхання, ЭКГ, УЗІ сэрца, сасудаў, шчытападобнай залозы, унутраных органаў, мочапалавой сістэмы, эндаскапічнае даследаванне страўніка, кішэчніка, дванаццаціперснай кішкі, велаэргаметрыя, холтэраўскае манітарыраванне ЭКГ і артэрыяльнага ціску, рэнтгенаграфія лёгкіх і касцей.
Штогод у Шумілінскай ЦРБ пралечваецца звыш 4,5 тысячы пацыентаў, больш за 18 тысяч абслугоўвае паліклініка, вядзецца прыём па 26 відах медыцынскай дапамогі, выкарыстоўваюцца метады гразе-, вода-, электра-, святлалячэння, ЛФК, масаж.
Актыўна развіваецца работа ўрачоў агульнай практыкі. Па такім прынцыпе зараз працуюць чатыры ўрачэбныя амбулаторыі. Дасягнута зніжэнне агульнай смяротнасці, бальнічнай лятальнасці. А вяртанне да актыўнай працоўнай дзейнасці асоб, якія перанеслі інфаркт міякарду ў працаздольным узросце, складае 100%. За апошні год не зарэгістравана смяротнасць ад вострай пнеўманіі, зніжаецца паказчык пасляаперацыйнай лятальнасці.
Заслужаным аўтарытэтам і павагай сярод насельніцтва карыстаюцца ўрачы Л. Р. Завадская, Н. В. Самуйлава, А. К. Рудовіч, І. Л. Гудкоў, С. І. Барадзін, Т. В. Іванова, А. А. Карапузава, А. Г. Віеру, К. Ф. Баканаў, Л. В. Суханава, М. П. Серабро, В. П. Талайка; сярэднія медыцынскія работнікі С. А. Шпыркіна, Г. В. Лебедзева, Е. В. Хлебнава, Е. Н. Крукава, Н. А. Воранава, А. А. Кучко, З. Ф. Калдунова, Л. А. Каранеўская і многія іншыя.
Паважаныя калегі! Няхай самай вялікай узнагародай для вас стануць павага і ўдзячнасць пацыентаў. Будзьце здаровымі і шчаслівымі!
Т. М. ЦІМОШЧАНКА, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай часці.
Надрукавана ў № 45 ад 13.06.2014 г.



4 комментария по теме “460 человек охраняют здоровье шумилинцев

  1. А где же врачи Климентьевы и врач-стоматолог Куст? Они должны быть в первых рядах!!

  2. А они не угодны начальству,вот их фамилии и не называют. И это практически всегда

  3. Зато Баканов на доске почета,а даже прием не ведет.

  4. Точно! И про начальство, и про Баканова! И фото главврача неудачное. на мой взгляд! Ракурс неудачный(

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *