Как иностранца устроить на работу?

Закон Общество

Як уладкаваць іншаземца на работу?
Згодна з арт. 53 (ч.1  абзац 8) Закона Рэспублікі Беларусь “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь”, калі замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства з’яўляюцца работнікамі і спецыя-лістамі,  патрэбнымі  беларускім арганізацыям,  то органамі ўнутраных спраў прымаецца рашэнне аб выдачы дазволу на пастаяннае месца жыхарства.
Для гэтага наймальнік звяртаецца ў дзяржаўны орган (раённы выканаўчы камітэт) з пісьмовым зваротам,  да якога прыкладаюцца дакументы, якія зацвярджаюць наяўнасць прафесійнай адукацыі або вопыту работы па спецыяльнасці (працоўная кніжка, дыплом аб спецыяльнай адукацыі). А па спецыяльнасцях, якія не патрабуюць спецыяльнай адукацыі або ведаў (некваліфікаваныя рабочыя, але запатрабаваныя ў сельскай гаспадарцы), у якасці такіх дакументаў могуць быць атэстаты аб адукацыі або іншыя дакументы.
Дзяржаўны орган накіроўвае ў органы ўнутраных спраў па мяркуемым месцы жыхарства іншаземца хадайніцтва аб афармленні дазволу на яго пастаяннае месца жыхарства. Па выніках разгляду хадайніцтва начальнік органа ўнутраных спраў або асоба, якая выконвае яго абавязкі, прымае рашэнне аб абгрунтаванні хадайніцтва і яго разглядзе (у выніку станоўчага рашэння – аб фарміраванні справы па выдачы дазволу на пастаяннае месца жыхарства). Пра прынятае рашэнне паведамляецца ў арганізацыю, дзе будзе працаваць іншаземец.
Пасля гэтага замежны грамадзянін прадстаўляе ў падраздзяленне па  грамадзянству і міграцыі дакументы, прадугледжаныя п. 12.7 Пераліку адміністрацыйных працэдур, для атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь.
Кансультацыю спецыялістаў па пытаннях прыцягнення ў Рэспубліку Беларусь замежнай рабочай сілы, а таксама афармлення дазволу на пастаяннае пражыванне іх у нашай краіне, вы можаце атрымаць па тэлефоне 4-14-32.
А. ПРАКОФЬЕВА, вядучы спецыяліст ГГіМ  РАУС.
Надрукавана ў №46 ад 17.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *