Зацвели подснежники. Не рвите редкие цветы!

Общество Экология

Першацветы не для букетаў

  Першацветы – упрыгажэнне нашых вясенніх лясоў, але колькасць іх няўхільна скарачаецца. Масавы збор першацветаў падрывае колькасць іх папуляцый і здольнасць да вегетацыі. Для многіх відаў штогадовы збор раннеквітучых раслін з пашкоджаннем каранёвай сістэмы стаў прычынай рэзкага скарачэння былога арэала распаўсюджвання.

  У Беларусі растуць такія першацветы як ветраніца лясная, сон-трава (прострел – рус.), пралеска (печеночница) высакародная, падснежнікі, ландыш майскі і інш. Многія першацветы ўключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.

  Рэдкія вясеннія кветкі лепш не чапаць, не рваць іх на букеты, а лепш любавацца імі ў прыродзе. Гэтым мы захаваем прыгажосць для будучага пакалення.

Ірына БЛІЗНЕЦ,

галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Надрукавана ў №29 ад 14.04.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *