Выборы Президента страны: учатся участковые комиссии

Актуалии

Вучоба-трэнінг
На базе ўчастковай камісіі для галасавання № 3 па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па рэкамендацыі Цэнтрвыбаркама праведзены трэнінг  старшынь, намеснікаў старшынь і сакратароў участковых выбарчых камісій. Мерапрыемства праводзілася ў форме дзелавой гульні і ставіла на мэце адпрацаваць некаторыя заканадаўчыя моманты Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
Адкрыў трэнінг намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў. Анатоль Мікалаевіч нагадаў кіраўніцкаму складу камісій аб непарушным выкананні заканадаўства пры падрыхтоўцы да выбараў і іх правядзенні. Дзелавую гульню праводзіла начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Н. У. Захарава. Першы этап — датэрміновыя выбары. Як правесці іх, каб не парушыць законаў, як паводзіць сябе кіраўнікам участковых камісій са сродкамі масавай інфармацыі, з назіральнікамі і па іншых нюансах кампаніі расказаў старшыня ўчастковай камісіі для галасавання № 3 А. П. Быкаў. Самыя розныя пытанні да “экзаменуемых” ставіла Н. У. Захарава.
Падобную працэдуру па пытаннях правядзення выбараў 19 снежня 2010 года, у тым ліку і па галасаванні на даму, правёў кіраўніцкі штаб участковай камісіі для галасавання № 15, якую ўзначальвае Е. М. Ласянкова.
Заключны этап выбараў — падлік галасоў. Старшыня камісіі ўчастка для галасавання № 9 Г. І. Бабахіна расказала прысутным аб парадку падліку галасоў.
У рабоце трэнінгу прымала ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава.
Мікалай ЯНЧЫН.
Надрукавана ў №93 ад 30 лістапада 2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *