В ходе операции «Нелегал» выявлено 8 иностранцев, нарушивших миграционное законодательство

Происшествия

Жылі і працавалі незаконна
З 27 да 30 мая  на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і ў Шумілінскім раёне, праводзілася спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Нелегал” у мэтах супрацьдзеяння незаконнай міграцыі, аздараўлення крымінагеннай абстаноўкі, звязанай з прабываннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, а таксама прафілактыкі з іх боку злачынстваў і правапарушэнняў.
У перыяд правядзення мерапрыемства ў нашым раёне да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты:
– грамадзянка Расійскай Федэрацыі, якая пражывала без рэгістрацыі, і грамадзянка Рэспублікі Беларусь, якая прадаставіла ёй жылое памяшканне для пражывання;
– 7 грамадзян Украіны, якія працавалі без спецыяльнага дазволу на працоўную дзейнасць;
–  кіраўнікі двух прадпрыемстваў раёна за працаўладкаванне замежных грамадзян (без спецыяльнага дазволу).
Для інфармацыі: прыём на работу грамадзян Рэспублікі Казахстан,  Расійскай Федэрацыі  праводзіцца ў спрошчаным парадку. Для таго, каб працаўладкавацца, ім трэба  заключыць з наймальнікам працоўны дагавор, на падставе якога яны могуць атрымаць дазвол на часовае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь на тэрмін дзеяння дагавора, але не больш года. Потым для афармлення дазволу на часовае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь замежнаму грамадзяніну неабходна звярнуцца ў раённае падраздзяленне па грама-дзянству і міграцыі. Грамадзяне іншых дзяржаў, якія не маюць дазвол на пастаяннае месца жыхарства, могуць працаваць толькі пры наяўнасці спецыяльнага дазволу на права працоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
А. ПРАКОФЬЕВА, вядучы спецыяліст ГГіМ  РАУС.
Надрукавана ў №48 ад 24.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *