Молодые дружинники помогают дежурить на дорогах

Молодёжь Общество

І выязджаюць на здарэнні
У работнікаў  дзяржаўтаінспекцыі ёсць памочнікі – дружыннікі. Гэта з дзясятак маладых людзей, якія па графіку разам з інспектарамі дарожна-патрульнай службы дзяжураць на аўтадарогах, выязджаюць на дарожна-транспартныя здарэнні.
Дружыннікі сочаць за парадкам на дарогах не толькі падчас дзяжурстваў, а і ў вячэрні час,  у выхадныя. У прыватнасці, шумілінскія дружыннікі шмат разоў паведамлялі ў ДАІ пра падазроных вадзіцеляў, якія могуць быць нецвярозымі за рулём. Інфармацыя правяралася, і ў большасці выпадкаў пацвярджалася. Было, калі памочнікі дзяржаўтаінспекцыі сталі выпадковымі сведкамі дарожна-транспартных здарэнняў і першымі паведамілі пра ДТЗ у міліцыю.
“Даўно з намі працуе Валерый Шалабнёў з раёна электрасетак, – кажа старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ РАУС Віктар Бурлакоў. – Акрамя таго, ён прыцягвае да работы ў дружыне і іншых хлопцаў. У прыватнасці, нядаўна да нас у памочнікі запісаўся калега Валерыя Канстанцін Мончык. Вельмі нам дапамагаюць Аляксей Кірпічэнка і Аляксандр Шабайлаў. Мы заўсёды рады памочнікам. Таму запрашаем у нашу добраахвотную дружыну ўсіх, хто  хоча аказаць падтрымку і дапамогу дзяржаўтаінспекцыі”.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №49



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *