Артисты Лежневского клуба радуют сельчан концертами

Культура Сельское хозяйство

Дзяўчаты радуюць песнямі
Тую памылковую думку, што моладзь сёння няўважлівая і чэрствая да пенсіянераў, абвяргаюць ў Ляжнёўскім сельскім клубе-цэнтры духоўнага выхавання. З мінулага года яны ўзялі новы накірунак ў рабоце: маладыя самадзейныя артысты ладзяць выязныя канцэрты для тых, хто па стану здароўя не можа прыйсці ці прыехаць у клуб. У асноўным гэта жыхары маленькіх вёсачак, пенсіянеры, адзінока пражываючыя.
Вось для такіх ляжнёўскія дзяўчаты і рыхтуюць выязныя канцэрты. У прыватнасці, сёлета пабывалі ў  вёсках Хмялеўскія Ляжні, Беразніца, думаюць паехаць у вёску Данілава.  “Нашы сама-дзейныя артысты з энтузіязмам узяліся за гэту справу, – кажа загадчыца Ляжнёўскага сельскага клуба Надзея Лазука. –  Да нас прапісаліся мясцовыя дзяўчаты Ганна Новікава і  Таццяна Ашарчук, да іх далучылася Вольга Вішнякова, якая прыязджае ў Ляжні да бабулі. Вельмі добра спявае сястра касцёла маці Божай Фацімскай Юля Новікава, якая пры нашым сельскім клубе вядзе гурток “Рукадзелле”. Акрамя таго, часам разам з ёй удзельнічаюць у канцэрце і шумілінскія падлеткі – Марына Герменава і Арцём Кабылкоў.  Усе малайцы, вельмі стараюцца. А паралельна з рэпетыцыямі робяць падзелкі для састарэлых…”.
Нядаўна ляжнёўскія дзяўчаты пабывалі з канцэртам у вёсцы Ільінцы. Пра свае ўражанні ад выступлення нам расказала мясцовая жыхарка Р. І. Бяляева: “Вельмі добра спявалі. Выконвалі і песні па заяўках. А ўсе такія маладыя ды прыгожыя. Мы вельмі расчулены ад такой ўвагі. Задаволеныя тым, што пра нас не забыліся. Па ўсім відаць, у дзяўчат добрае сэрца. Думаем вось такой і павінна быць моладзь – надзейнай, чалавечнай, з чулай душой”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №49



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *