Не оставить никого без заботы

Общество

Крок насустрач
Людзі з абмежаванымі магчымасцямі – гэта частка нашага грамадства. Тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва закліканы дапамагаць ім адаптавацца ў жыцці. Для гэтага ў нас працуе ад-дзяленне сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага прабывання інвалідаў. Дзейнасць аддзялення накіравана на аказанне сацыяльна-бытавой, працоўнай і псіхалагічнай рэабілітацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама на развіццё іх здольнасцей. Для гэтага дзейнічаюць гурток “Умелыя рукі”, клуб “Мара”, камп’ютарны гурток “Павуцінка”, ёсць магчымасць займацца ў спартыўнай зале, наведваць танцавальны гурток.
Свет адчынены для ўсіх. Менавіта таму спецыялісты аддзялення, аргані-зоўваючы разнастайныя мерапрыемствы прыцягваюць да ўдзелу ў іх і дзетак, і моладзь, і пажылых, і не толькі інвалідаў. У цёплай атмасферы кожны зможа праявіць свой талент, павысіць самаацэнку, зняць эмацыянальнае напружанне.
Хваробы, непаразуменне, страту блізкіх цяжка перажываць ў адзіноцтве. Таму мы звяртаем увагу тых, хто жыве побач з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, з тымі, хто перажывае гора або проста адчаяўся: зрабіце крок насустрач, пастарайцеся зразумець іх, дапамажыце ім змяніць манатоннасць жыцця. Прыходзьце да нас у тэрытарыяльны Цэнтр, магчыма, у нашым аддзяленні знойдзецца цікавая справа, сябры.    У Цэнтры працуе псіхолаг, які прафесійна дапамагае кожнаму адолець яго душэўную “катастрофу”.
Звяртацца можна і па “тэлефоне даверу” – 4-56-15. Вас абавязкова выслухаюць і дапамогуць.
У святочны дзень хочацца пажадаць усім найперш быць добрымі, мець толькі станоўчыя эмоцыі, праяўляць увагу і клопат да сваіх блізкіх, асабліва ўважліва ставіцца да тых, хто мае патрэбу ў цеплыні і сардэчнасці.
В. БАБІЧ, загадчыца аддзялення адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага прабывання інвалідаў ТЦСАН Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №94 ад 3.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *