В Белгосстрахе работают только профессионалы

Общество Экономика

Планы і задачы – па плячы

На здымку: верхні рад (злева направа) галоўны бухгалтар Ж. А. Бужынская, спецыялісты Н. В. Лапцёнак і К. М. Лосева; ніжні рад – спецыялісты В. С. Архіпава і А. У. Латковіч.

На сённяшні дзень прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Шумілінскім раёне – гэта 11 страхавых агентаў і 9 спецыялістаў.
Поспех страхавой кампаніі залежыць ад зладжанай і прафесійнай работы страхавых агентаў. Каля трыццаці год працуюць у страхавой галіне Рамуальда Іванаўна Несцярэнка і Еўдакія Міхайлаўна Александрова. Яны – сапраўдныя прафесіяналы.
Сярод страхавых агентаў лепшыя паказчыкі ў Алены Мікалаеўны Гусаковай, Ірыны Мечыславаўны Канінай і Люсі Мікалаеўны Семяньковай.
Стараюцца і маладыя страхавыя агенты Алена Кіташова і Кацярына Калдунова.
Страхавых агентаў Белдзяржстраху можна ўбачыць у самых аддаленых мястэчках раёна, галоўнае для іх – не забыцца ні пра аднаго жыхара, дайсці да кожнага. У гэтым плане вызначальная работа ў страхавых агентаў Любові Іванаўны Азарка, Вольгі Уладзіміраўны Андрэевай, Таццяны Уладзіміраўны Прыгун і Ларысы Мікалаеўны Ермаловіч. А на дапамогу ім часта прыходзіць вадзіцель Уладзімір Іванавіч Сайко, які за гады працы ў Белдзяржстраху выдатна вывучыў раён, ведае кожную вёску і вёсачку.
Дастаткова клопатаў і ў спецыялістаў. У страхаўшчыкоў няма дробязей, канкурэнцыя не дазваляе расслабляцца. Кожны прадпрымальнік раёна добра ведае Таццяну Іванаўну Казакову, якая займаецца абавязковым страхаваннем ад няшчасных выпадкаў і прафесійных захворванняў прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб.
Усе нюансы страхавой сферы ведае вядучы спецыяліст па планаванні Галіна Флерыянаўна Кошалева. А кадравай палітыкай у прадстаўніцтве займаецца вядучы спецыяліст па ўліку Алена Міхайлаўна Кралько.
Напярэдадні прафесійнага свята прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Шумілінскім раёне шчыра віншуе са святам сваіх ветэранаў і былых работнікаў Валянціну Афанасьеўну Старыковіч, Ірыну Іванаўну Галькевіч, Лідзію Мікалаеўну Фандарэнка і Вольгу Мікалаеўну Сайко, якія не адзін год працоўнай дзейнасці аддалі Белдзяржстраху.
Здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту ўсім супрацоўнікам і ўсім нашым кліентам ад імя кіраўніцтва пажадаў дырэктар Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Шумілінскім раёне Павел Манак.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №94 ад 3.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *