18 чэрвеня – Дзень медыцынскіх работнікаў

Актуалии Здоровье Общество

18 чэрвеня – Дзень медыцынскіх работнікаў

Паважаныя медыцынскія работнікі, ветэраны сістэмы аховы здароўя
Шумілінскага раёна!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём медыцынскіх работнікаў!
Здароўе — галоўнае багацце чалавека, без якога немагчыма шчаслівае паўнацэннае жыццё, таму ваша праца заўсёды была і застанецца запатрабаванай і паважанай. Яна ўвасабляе гонар і гуманізм, самаахвярнае служэнне прафесійнаму і маральнаму абавязку.
Выказваем вам глыбокую ўдзячнасць за працавітасць, умелыя рукі і добрае сэрца.
Жадаем дабрабыту, цяпла і ўзаемаразумення ў сем’ях, стабільнасці і міру ў грамадстве і, канешне ж, моцнага здароўя!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №46 ад 16.06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *