Милиция! Предъявите документы!

Закон Общество

“Міліцыя! Прад’явіце дакументы!”
На словы, вынесеныя ў загаловак, кожны чалавек рэагуе па-рознаму. Так, з пачатку года ў Віцебскай вобласці зарэгістравана больш за дзесяць выпадкаў актыўнага супраціўлення і непадпарадкавання законным дзеянням супрацоўнікаў міліцыі.
Як правіла, канфліктныя сітуацыі з міліцыянерамі часцей за ўсё ўзнікаюць з-за таго, што грамадзяне ў грамадскіх месцах з’яўляюцца ў стане алкагольнага ап’янення і здзяйсняюць адміністрацыйныя правапарушэнні. “Калі пры супраціўленні парушальнікі не стрымліваюць сябе ні ў выразах, ні ў спосабах барацьбы, то супрацоўнікі міліцыі павінны дзейнічаць у рамках закона – імкнуцца прычыніць найменшую шкоду жыццю і здароўю грамадзян. Таму любую праблему міліцыянеры стараюцца вырашыць мірна: угаворваюць парушальніка, просяць супакоіцца, папярэджваюць аб магчымых наступствах”, – кажа начальнік 5-га ўпраўлення ГУУБ МУС па Віцебскай вобласці Дзмітрый Лавянецкі.
Актыўнае супраціўленне  і непадпарадкаванне законным дзеянням супрацоўнікаў міліцыі падпадае пад санкцыі Крыміналнага кодэкса. За непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню  міліцыянера пры выкананні службовых паўнамоцтваў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
“Непадпарадкаванне – гэта пасіўныя дзеянні, якія выражаюцца ў невыкананні патрабаванняў супрацоўніка міліцыі, – дадае Дзмітрый Аляксандравіч. – Напрыклад, спроба сесці, а не ісці; збегчы, а не прайсці ў машыну. За гэта пагражае штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. А супраціўленне – гэта актыўныя дзеянні, накіраваныя на супрацоўніка міліцыі: хапанне за адзенне, удары, укусы. У гэтым выпадку прадугледжаны папраўчыя работы або пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў”.
Не застанецца без пакарання абраза, нецэнзурная лаянка ў адрас міліцыянера пры выкананні службовых абавязкаў, у тым ліку і праз інтэрнэт. За такія дзеянні пагражае штраф ад 3 да 7,5 млн. рублёў. Так, у мінулым годзе да адміністрацыйнай адказнасці за зневажанне міліцыянераў  былі прыцягнуты больш за 400 грамадзян. Так, у снежні 2012 года ў інтэрнэце на сайце “Беларускі партызан”  быў знойдзены відэаролік пад назвай “Цішыня па-беларуску: міліцыянер растлумачыў, як трэба слухаць музыку”. Па выніках праведзенай праверкі дзеянні грамадзяніна, які абразіў службовую асобу, кваліфікаваны як ад-міністрацыйнае правапарушэнне. У выніку жыхар Наваполацка быў аштрафаваны  на 2 млн. рублёў. За публічную абразу (відэаролік змаглі паглядзець шматлікія карыстальнікі інтэрнэта) прадугледжана крымінальная адказнасць.
Нячаста, але ж некаторым прыходзіцца сутыкацца з нядобрасумленным выкананнем службовых абавязкаў супрацоўнікамі міліцыі. У гэтых выпадках існуюць законныя шляхі ўрэгулявання канфліктаў: пачынаючы ад зваротаў па тэлефонах даверу УУС (8-0212-60-90-63) і МУС (8-017-218-72-22) і заканчваючы скаргамі ў суд, пракуратуру. Але такім чынам некаторыя робяць спробу пазбегнуць адказнасці. Такі падман караецца штрафам або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам да шасці месяцаў, або абмежаваннем волі да трох гадоў. Падобны факт быў у мінулым годзе ў Глыбоцкім раёне. Нецвярозы раней судзімы жыхар райцэнтра  патэлефанаваў у дзяжурную часць РАУС і паведаміў, што мясцовы ўчастковы знаходзіцца на рабочым месцы ў стане алкагольнага ап’янення. Інфармацыя аказалася паклёпам. Ашуканца суд пакараў штрафам у памеры  пяці базавых велічынь.
Паважаныя грамадзяне! Памятайце, што патрабаванні супрацоўніка міліцыі, прад’яўленыя ў межах яго паўнамоцтваў, абавязковыя для выканання.
В. МЯДЗВЕЦКІ, начальнік РАУС.
Надрукавана ў №51 ад 08.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *