Что нужно знать жениху и невесте, прежде чем идти в загс

Общество Семья

Аб некаторых прававых аспектах заключэння шлюбу
Тэрміны заключэння шлюбу
Згодна з арт. 16 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбу і сям’і (далей – КаШС) заключэнне шлюбу праходзіць у тэрмін, узгоднены асобамі, якія бяруць шлюб, з органам, што рэгіструе акты грамадзянскага стану, але не раней, чым праз тры дні і не пазней, чым праз тры месяцы з дня звароту.
У выключных выпадках, абумоўленых цяжарнасцю, наяўнасцю агульнага дзіцяці або асаблівымі абставінамі, шлюб можа быць заключаны да трохдзённага тэрміну, у тым ліку ў дзень звароту.
Зніжэнне шлюбнага ўзросту
Адной з умоў для заключэння шлюбу, вызначаных арт. 17 КаШС, з’яўляецца дасягненне асобамі, узяўшых шлюб, шлюбнага ўзросту, які ўстанаўліваецца ў 18 год.
У выключных выпадках, абумоўленых цяжарнасцю, нараджэннем дзіцяці, а таксама ў выпадку дасягнення непаўналетнім поўнай дзеяздольнасці да дасягнення паўналецця, орган, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, можа знізіць асобам, узяўшым шлюб, шлюбны ўзрост, але не больш, чым на тры гады.
Зніжэнне шлюбнага ўзросту праводзіцца па заяве асоб, узяўшых шлюб. Пры гэтым згода бацькоў, апекуноў непаўналетніх на заключэнне шлюбу не патрабуецца.
Заява аб зніжэнні шлюбнага ўзросту падаецца адначасова з заявай аб заключэнні шлюбу і разглядаецца не больш 5 дзён.
Выбар прозвішча пры заключэнні шлюбу
Пры заключэнні шлюбу згодна з арт. 21 КаШС, муж і жонка па сваім жаданні выбіраюць прозвішча аднаго з іх у якасці агульнага прозвішча або кожны з іх захоўвае сваё дашлюбнае прозвішча.
Муж і жонка або адзін з іх могуць выбраць двайное прозвішча, якое складаецца з іх дашлюбных прозвішчаў. Калі двайным прозвішчам жадаюць менавацца абое, па іх згодзе вызначаецца, з якога дашлюбнага прозвішча яно будзе пачынацца.
Злучэнне больш двух прозвішчаў не дапускаецца. Калі да шлюбу муж і жонка альбо адзін з іх мелі двайныя прозвішчы, па іх згодзе вызначаецца, з якіх састаўных частак дашлюбных прозвішчаў будзе складацца новае прозвішча.
Права выбару прозвішча рэалізуецца пры рэгістрацыі заключэння шлюбу да здзяйснення адпаведнага запісу акта грамадзянскага становішчу.
І. КІСЯЛЕВІЧ, начальнік аддзела загсу райвыканкама.
Надрукавана ў №53 ад 15.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *