У Мішкавічах на завулку Новым

Культура Общество Сельское хозяйство

У Мішкавічах на завулку Новым
Паважаная рэдакцыя газеты “Герой працы”! Вельмі хачу падзяліцца ўражаннямі ад свята, якое прайшло ў нашай вёсцы Мішкавічы.
Свята было арганізавана ў гонар завулка Новы, дзе жыве і мая сям’я. Зараз я жыву і працую ў Віцебску, і мне ўдвая было прыемней прыехаць дадому і трапіць на гэтую выдатную ўрачыстасць.
Завулак у нас невялікі, але людзей на свяце было многа, бо прыйшлі жыхары з усёй вёскі. Свята было падрыхтавана загадчыцай Мішкавіцкага сельскага клуба Зінаідай Аляксандраўнай Касьянавай на самым высокім прафесійным узроўні. Былі адзначаны ўсе юбілейныя даты жыхароў завулка, уручаны падарункі. Мерапрыемства было насычана канцэртнымі нумарамі. Я і сама раней была ўдзельніцай мастацкай самадзейнасці клуба, таму не магла стрымацца, каб не спець для жыхароў любімай вёскі.
Свята дапаўнялі выставы букетаў, кулінарыі, пераможцы якіх таксама атрымалі падарункі.
Пасля свята засталіся вельмі прыемныя і светлыя ўражанні. Усе жыхары завулка Новы атрымалі зарад добрага настрою. Безумоўна, нам хочацца, каб такіх святаў было больш у жыцці. Бо яны не толькі дораць добры настрой, але аб’ядноўваюць людзей.
Вялікая ўдзячнасць арганізатарам свята і ўсім яго ўдзельнікам!
Святлана ЗЯНЬКОВА, ураджэнка в. Мішкавічы.
Надрукавана ў №57 ад 29.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *