Единый день информирования по теме “2011 год — Год предприимчивости” прошёл 17 марта

Общество Экономика

2011 год – Год прадпрымальнасці
Менавіта гэту тэму абмяркоўвалі падчас правядзення адзінага дня інфармавання ў чацвер 17 сакавіка ў краіне і ў нашым раёне ў прыватнасці. Група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай наведала калектыў ДЛГУ “Шумілінскі лясгас”. Ірына Мікалаеўна шмат гаварыла па тэме, асаблівую ўвагу аддаючы ілюстрацыі сітуацыі, якая склалася менавіта ў нашым раёне.
На Шуміліншчыне зарэгістравана 75 малых прадпрыемстваў і 215 індывідуальных прадпрымальнікаў. Сёння гэта дазваляе канстатаваць, што 11% усёй вырабляемай прамысловай прадукцыі, 35% рознічнага тавараабароту і, што самае істотнае, 47% (амаль палова!) падатковых паступленняў у бюджэт прыходзяцца на прадпрыемствы малога бізнесу. Што тычыцца апошняга паказчыка, то, для параўнання, у цэлым па Віцебскай вобласці адпаведная лічба раўняецца 21%, адзначыла І. М. Новікава.
Найбольш істотны ўклад у эканамічнае развіццё раёна ўносяць такія даволі буйныя прыватныя прадпрыемствы як “Вітконпрадукт”, “Вежа”, “Ханзэ-Хольц”, “Славянскі прадукт”.  У вытворчай дзейнасці прыватнага бізнэсу закладзены вялізны, але, на жаль, недастаткова раскрыты патэнцыял, выкарыстаўшы які можна было б узняць эканоміку рэгіёна на якасна новы ўзровень развіцця. У нашым раёне дастаткова сфер, у якіх можна праявіць сябе ў якасці ініцыятыўнага, актыўнага, з дзелавой хваткай чалавека, упэўнена Ірына Мікалаеўна. Прыдарожны сэрвіс, грамадскае харчаванне, развіццё падсобнай гаспадаркі, будаўніцтва  — заявіць пра сябе можна шмат дзе. Тым больш, што дзяржава адкрывае шырокія магчымасці для праяўлення дзелавой ініцыятывы, усяляк падтрымлівае па-сапраўднаму вартых.
У ходзе работы абмяркоўвалі таксама  неабходнасць правядзення тэрміновых работ па вызваленні ад снегу фундаментаў і падыходаў да шматпавярховых дамоў і іншых збудаванняў. Гаварылі і пра змены ў арганізацыі харчавання школьнікаў і дашкольнікаў.
Асабістых пытанняў у адрас адказных асоб ад калектыву лясгаса не паступіла.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №21 ад 22.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *