ЗДАРЭННІ. КРЫМІНАЛ

Закон Общество

ЗДАРЭННІ. КРЫМІНАЛ
Браканьеры
На возеры ў вёсцы Гародна невядомыя асобы незаконна вылавілі сеткамі некалькі карасёў, дзевяць лінёў, двух ляшчоў, паўтара дзясятка плотак. Аб гэтым паведамілі ў РАУС работнікі Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Урон, нанесены навакольнаму асяроддзю, склаў больш за  15 мільёнаў рублёў. Па арт. 281 ч. 4 “Браканьерства” ўзбуджана крымінальная справа. Рыбаловы вышукваюцца.
Цяляты
Статак цялят СФГ “Раднік” пасвіўся ля  в. Далуева. Але тыдзень таму тут недалічыліся трох цялят.  Кіраўніцтва гаспадаркі забіла трывогу і  адразу звярнулася ў міліцыю. Знайсці ліхадзея было няцяжка: у гаспадарцы працаваў  раней судзімы жывёлавод, які меў нязнятую і непагашаную судзімасць. Гэта ён і ўкраў цялят, агульны кошт якіх ацэнены  больш як на 25 мільёнаў рублёў. Узбуджана крымінальная справа.
Хуліганства
У РАУС звярнуўся жыхар а.-г. Светласельскі, які расказаў, што яго пабілі трое хлопцаў у падсобным памяшканні ля дома. Яны нанеслі пацярпеламу некалькі ўдараў кулакамі і паленам. Па гарачых слядах асобы хуліганаў  былі ўстаноўлены.  Імі аказаліся непрацуючыя мясцовыя жыхары. Адзін з іх затрыманы, двое знаходзяцца ў вышуку. Згодна з арт. 339 ч. 3 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Злоснае хуліганства” супраць хлопцаў узбуджана крымінальная справа.
Дача
Жыхарка Віцебска, якая ў чарговы раз прыехала на сваю дачу ў в. Бараноўскія, убачыла, што ў доме пабывалі злодзеі. Вокны ў доме былі разбіты, прапалі сякеры, каструлі, вуды, асабістыя рэчы. Па дадзенаму факту ўзбуджана кры-мінальная справа. Злачынца вышукваецца.
“Бяспечнае лета”
З 7 ліпеня стартавала прафілактычная акцыя “Бяспечнае лета”, якую праводзяць супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі. Акцыя прадоўжыцца да 5 жніўня. Але ўжо за першы тыдзень супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі было зафіксавана 140 парушэнняў Правілаў дарожнага руху.  68 вадзіцеляў парушылі хуткасны рэжым, трое ехалі за рулём без правоў,  11 – без пройдзенага тэхагляду, двое – у стане алкагольнага ап’янення.
Сутыкненне
На аўтадарозе Віцебск-Полацк сутыкнуліся “Опель-Астра” (машынай кіраваў жыхар Шуміліна)  і “Рэно-Меган” (кіраваў віцяблянін). Машыны пашкоджаны, людзі не пацярпелі. Хто вінаваты ў гэтай аварыі, высвятляюць спецыялісты. Будуць праведзены тры  спецыяльныя аўтатэхнічныя экспертызы.
Пры развароце
Каля аўтазаправачнай станцыі ў Шуміліне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Жыхар Дабеі, якія разварочваўся на КамАЗе, сутыкнуўся з мікрааўтобусам “Фольксваген”,  на якім ехаў жыхар Латвіі. Аўтамабілі пашкоджаны. Абодва вадзіцелі былі цвярозыя. На жыхара Дабеі складзены адміністрацыйны пратакол.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №55 ад 22.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *