Спрашивали – отвечаем. Можно ли подростку гуляць по ночным улицам?

Вопрос-Ответ Закон

Можа на дыскатэку?
“Маёй старэйшай дачцэ пятнаццаць гадоў, да якога часу ёй можна гуляць на вуліцы?” – задае пытанне маці двух дзяцей.
Выступаючы перад дзецьмі ў школах раёна, мы ім рэкамендуем пасля дзесяці гадзін вечара быць дома. Думаю, большасць дарослых пагодзіцца з тым, што а дванаццатай гадзіне ночы падлеткам на вуліцы няма чаго рабіць. Пільныя бацькі пракантралююць, каб так і было. Але ёсць і такія сем’і, дзе бацькам усё роўна, у гадзіну ці дзве ночы прыйшло дадому іх чада. Вось тут і пачынаюцца праблемы. Часта, такія падлеткі ўжываюць спіртное, пасля якога іх цягне на крадзеж, на іншыя супраць-праўныя ўчынкі.
Цяпер пра танцы. Для непаўналетніх арганізаваны спецыяльныя, да дзесяці гадзін вечара, дыскатэкі. Танцуй колькі хочаш. Але ж некаторыя прыходзяць і на дарослыя дыскатэкі, ды яшчэ нецвярозымі. Так, падобныя выпадкі сёлета былі ў Обалі і Шуміліне.
Яшчэ раз хочацца нагадаць: згодна з арт.2, п.8 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб зацвярджэнні палажэння аб арганізацыі правядзення дыскатэк і работы культурна-забаўляльных (начных) клубаў у Рэспубліцы Беларусь” не дапускаецца знаходжанне на начных дыскатэках асоб, якім не споўнілася васемнаццаці гадоў.
А. СЕЛЯЗНЁВА, інспектар ІСН РАУС.
Надрукавана ў №50 ад 5.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *