Покупатели ценят работу продавца магазина деревни Сиротино Шумилинского района Валентины Шедько

Сельское хозяйство Экономика

І ружы ад удзячных пакупнікоў
Хто можа пахваліцца, што за добрую работу яму падарылі ружы? Проста так, ад чыстага сэрца, са шчырай удзячнасцю. Як, напрыклад, Валянціне Пятроўне Шэдзько, якая працуе ў прадуктовым магазіне вёскі Сіроціна.
А ружы прынеслі ўдзячныя пакупнікі. Яны наперабой ўзяліся расказваць пра свайго прадаўца. Словы былі ненадуманыя, шчырыя. І ў Сіроцінскім сельвыканкаме нам расказалі, што ў адрас мясцовага прадаўца гучаць толькі падзякі. Валянціна Пятроўна ўмее знайсці падыход да людзей, тут яна і за загадчыцу, і за прадаўца, і за прыбіральшчыцу.
“Такога прадаўца ў нас яшчэ не было! – кажа мясцовая жыхарка В. І. Гусакова. – Валянціна Пятроўна вытрыманая, спакойная, ветлівая. Вельмі хутка абслу-гоўвае пакупнікоў. Калі спытаеш пра тавары, усё падрабязна растлумачыць, падкажа, што смачнейшае. А галоўнае, што ў нашым магазіне кожны раз свежыя прадукты. І мясных, і малочных – уволю. Ды і выкладка якая – люба паглядзець”.
Жыхары Сіроціна прызналіся, што не маглі дачакацца, калі іхні прадавец выйдзе з водпуску. Гэта, напэўна, і ёсць вышэйшая ацэнка работы Валянціны Пятроўны. Летам у сіроцінскі магазін часта прыходзяць і прыезджыя, і дачнікі. І яны таксама ўдзячныя Валянціне Пятроўне за добрую работу. “Сваім гасцям я ж не расказвала пра мясцовага прадаўца, але мой зяць (ён родам з Міёршчыны), вярнуўшыся з магазіна, прыемна быў уражаны”, –  кажа В. А. Пастарнакова.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №56 ад 25.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *