Льготное поступление по целевым направлениям

Молодёжь Образование Сельское хозяйство

Можна вучыцца на інжынера, можна на агранома

Не ўсе выпускнікі школ раёна вызначыліся з прафесіяй.
І чым менш дзён застаецца да канца вучобы, тым гэтае пытанне становіцца больш актуальным. Спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама раяць разгледзець варыянт мэтавых накіраванняў, якія дазваляюць бясплатна атрымаць прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную ці
вышэйшую адукацыю.

«Дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы – дакумент, які падпісваецца трыма бакамі: абітурыентам, арганізацыяй-заказчыкам і ўстановай адукацыі, – кажа галоўны спецыяліст упраўлення па сельскайгаспадарцы і харчаванні райвыканкама Дар’я Шпакава. – Сёлета для абітурыентаў, якія плануюць паступаць на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці па мэтавых накіраваннях, плануецца выдзеліць да 70% месцаў ад кантрольных лічбаў прыёму. А яшчэ ў мэтавай падрыхтоўкі ёсць перавагі, і парадак залічэння адрозніваецца ад агульнага конкурсу».

У райсельгасхарчы можна ўзяць накіраванне ў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны (вучаць на заатэхніка, ветурача), Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (вытворчасць прадукцыі расліннага паходжання, вытворчасць прадукцыі жывёльнага паходжання, тэхзабеспячэнне вытворчасці сельгаспрадукцыі, тэхнічны сэрвіс АПК, ахова раслін і каранцін, аграбізнес), Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічныўніверсітэт (тэхзабеспячэнне вытворчасці сельгаспрадукцыі, ахова працы на вытворчасці, тэхнічнысэрвіс АПК, энергетычнае забеспячэнне сельгасвытворчасці, аграбізнес).

Да слова. Выпускнікі агракласаў залічваюцца на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў першую чаргу. Тыя, хто не прайшоў па конкурсе мэтавай падрыхтоўкі і падаў дакументы для ўдзелу ў агульным конкурсе па сельгасспецыяльнасцях (з прадастаўленнем дагавора аб мэтавай падрыхтоўцы для пацвярджэння права на льготнае залічэнне), залічваюцца па-за конкурсам на бюджэт пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэй 6 балаў па прадметах профільных іспытаў.

Перавагі заключэння мэтавай падрыхтоўкі:

  1. Стопрацэнтнае паступленне (абітурыент можа набраць мінімальную колькасць балаў па ЦТ і пры гэтым у яго ёсць магчымасць паступіць, здаўшы вусны або пісьмовы экзамен непасрэдна ў ВНУ).
  2. Абучэнне на бюджэтнай аснове.
  3. Выплата дадатковай стыпендыі (сярэднія спецыяльныя ўстановы– 3 БВ, ВНУ – 5 БВ).
  4. Гарантаванае праходжанне вытворчай і пераддыпломнай практыкі.
  5. Гарантаванае працаўладкаванне на малой радзіме.
  6. Адтэрміноўка ад арміі або праходжанне службы ў рэзерве.
  7. Прадастаўленнежылля (інтэрната) маладому спецыялісту.

Важна ведаць! Для абітурыентаў, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, устаноўлены тэрмін падачы дакументаў – з 3 па 8 чэрвеня, уступныя іспыты –з 4 па 10 чэрвеня, залічэнне –да 13 чэрвеня.

 

Мэтавы дагавор можна заключаць і на вучобу ў каледжах і ліцэі:

Гарадоцкім аграрна-тэхнічным каледжы (тэхэксплуатацыя аўтамабіляў, рамонтна-абслугоўваючая вытворчасць у сельскай гаспадарцы, арганізацыя тэхнічнага сэрвісу транспартных сродкаў), Лужаснянскім аграрным каледжы Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (ветэрынарная медыцына, агранамія, заатэхнія), Ульскім прафесійным ліцэі (трактарыст-машыніст, зваршчык, вадзіцель).

Па пытаннях заключэння мэтавага дагавору трэба тэлефанаваць спецыяліст урайсельгасхарчу па нумары 5-71-51.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *