Сігнальная камізэлька ратуе жыццё

Безопасность Общество

Сігнальная камізэлька ратуе жыццё
Менавіта летам на дарогах раёна можна ўбачыць вялікую колькасць веласіпедыстаў. Але яны не заўсёды прытрымліваюцца Правілаў дарожнага руху. Так, у гэтым годзе зарэгістравана больш за 60  парушэнняў Правілаў дарожнага руху веласіпедыстамі. У выніку аднаго дарожна-транспартнага здарэння адзін веласіпедыст загінуў.
Часта веласіпедысты едуць па дарогах не толькі ў светлы час сутак, але і позна вечарам. Вось у такім разе патрэбна мець святловяртальную камізэльку. Устаноўлена, што з двух чалавек, якія знаходзяцца ў зоне праезнай часткі, аўтамабілісты на адлегласці 200 метраў заўважаць толькі таго, хто апрануты ў сігнальную камізэльку.  Нашэнне святловяртальнай камізэлькі ў нашай рэспубліцы носіць рэкамендаваны характар, але ж яна  можа дараваць жыццё: ноччу без яе чалавек зліваецца з дарогай, асабліва калі апрануты ў цёмнае адзенне.
Дарэчы, у Еўропе з 2004 года сігнальная камізэлька ўключана ў спіс прадметаў, якія абавязкова трэба вазіць з сабой у аўтамабілі побач з аптэчкай, вогнетушыцелем, знакам аварыйнага прыпынку. І яе трэба апранаць, каб, скажам, адрамантаваць аўтамабіль на абочыне дарогі. Першымі такое правіла ўвялі ў Іспаніі і Італіі, затым – у Бельгіі, Харватыі, Аўстрыі. У некаторых краінах закон прадугледжвае, што камізэлькі павінны быць у кожнага пасажыра. “Не апранутымі” нельга выходзіць з транспартнага сродку на абочыну дарогі, інакш пагражае штраф ад 15 да 50 еўра.
Н. ГОЛУБ, старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №57 ад 29.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *