Электробезопасность: несколько правил, которые надо знать

Безопасность

Не ведаў, не думаў… — загінуў
Сёння нам складана ўявіць сучасны дом, у якім вечарам будзе гарэць лучына, а не электралямпачка. А як уявіць сабе завод, на якім не будзе  складанага абсталявання, якое прыводзіцца ў рух электраэнергіяй. Аднак не кожны помніць, што электраэнергія акрамя даброт можа прынесці і гора. Гора, якое не забудзецца ніколі.
Сусед, які дапамагаў суседцы адрэгуляваць антэну на даху, гіне ад удару электратоку. Ці ведаў ён, што старая металічная канструкцыя не вытрымае націску і ўпадзе на правады лініі электраперадач?
Дзядуля дакрануўся да старога проваду са зношанай ізаляцыяй, калі ўсяго толькі спрабаваў замяніць перагарэлую лямпачку. Загінуў. Ён нават не падазраваў, што праводка ў хаце даўно прыйшла ў нягоднасць і патрабуе замены.
Юнак-механізатар, імкнучыся вызваліць сабе праезд, узяўся рукамі за абарваны аголены провад на дарозе і памёр на месцы. Ён і не думаў, што провад можа быць пад напружаннем.
Дзіця, якое залезла з-за цікаўнасці ў электрападстанцыю, знайшлі пасля мёртвым. І яно не ведала, што электрычнасць смяротная нават для маленькіх людзей.
Мы не можам змяніць тое, што здарылася. Але мы можам і павінны папярэдзіць новую бяду. Помніце: для электрычнасці няма розніцы ва ўзросце, ёй усё роўна ваша кваліфікацыя, ёй няма справы да таго, наколькі вы любіце жыццё. Яна не папярэджвае, не даруе памылак і забівае.
Таму:
— давярайце электрамантажныя работы толькі кваліфікаваным спецыялістам;
— выконвайце інструкцыі па эксплуатацыі электрапрыбораў;
— не спрабуйце пранікнуць у электраўстаноўкі, не набліжайцеся да абарваных правадоў.
Пра ўсе парушэнні ў рабоце электрасетак паведамляйце ў Шумілінскі РЭС па тэлефоне 4-10-51. Абавязкова папярэдзьце дзяцей і растлумачце ім прычыну небяспекі. Проста будзьце асцярожнымі з электраэнергіяй. Толькі тады нам удасца пазбегнуць новых трагедый.
Д. МУРКОЎ, начальнік Шумілінскага РЭС.
Надрукавана ў №98 ад 20.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *