Артур Гасанаў у пракуратуры г. п. Шуміліна працуе крыху больш за паўтара года

Закон Молодёжь Общество

Прыкмецілі і выказалі падзяку
Артур Гасанаў у Шуміліне працуе крыху больш за паўтара года. Яго, выпускніка Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, накіравалі сюды памочнікам пракурора раёна. Выбар прафесіі ў юнака, выпускніка адной са школ г. Віцебска, быў свядомы, ды і сярод яго сваякоў нямала людзей, звязаных з юрыспрудэнцыяй.
З першых жа крокаў важна было ўчарашняму студэнту “звязаць” тэорыю з практыкай, і Артур, як кажуць, з галавой акунуўся ў новыя  для сябе клопаты. Па абавязках службы ён – дзяржаўны абвінаваўца ў судзе, ён ажыццяўляе нагляд за законнасцю судовых рашэнняў па крымінальных і грамадзянскіх справах,  вядзе цэлы комплекс праблем па лініі непаўналетніх, асабліва праблем, якія вынікаюць  з  работы па выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”.
Словам, маладому спецыялісту сядзець без справы не атрымаецца. Ён за камп’ютарам, ён у судзе, ён піша абвінаваўчае заключэнне,  ён выносіць прадстаўленні. Кожны дзень напоўнены такімі  клопатамі. А яшчэ – трэба выступаць у друку, рабіць усё, каб умацоўваўся аўтарытэт органаў пракуратуры. І тут Артур Паўлавіч – на пярэднім, калі хочаце, фронце. Ён кантактуе з раённай газетай, выходзіць у інтэрнэт, выступае на радыё, паспеў ужо даць інтэрв’ю “Комсомольской правде”. Усяго на свой рахунак за першае паўгоддзе ён запісаў 20 выступленняў у СМІ і інтэрнэце.
Гэты важны аспект у яго рабоце прыкмецілі ў вобласці і ўжо адзначылі: на апошняй калегіі абласной пракуратуры Артуру Гасанаву ў ліку чатырох яго калег  выказалі падзяку і ўручылі каштоўны падарунак.
Гэта было першае заахвочванне маладога і перспектыўнага спецыяліста за   добрасумленную працу ў органах пракуратуры. Няхай жа шанцуе яму па жыцці, няхай першая падзяка за работу будзе адлікам безлічы такіх жа і больш важкіх падзяк, грамат і нават дзяржаўных узнагарод.
Мікалай ШОСТАК.
Надрукавана ў №57 ад 29.07.2014 г.



1 комментарий по теме “Артур Гасанаў у пракуратуры г. п. Шуміліна працуе крыху больш за паўтара года

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *