Шумилинский райотдел по чрезвычайным ситуациам предупреждает: огнеопасный период!

Актуалии Безопасность Общество

Спякота… Будзь чалавекам!
На жаль, лета не заўсёды прыносіць радасць. Па крайняй меры, работнікам райаддзела па надзвычайных сітуацыях лета часта прыносіць дадатковы клопат – гэта вельмі пажаранебяспечны перыяд.  Звычайная неасцярожнасць, а часам і бяздзейнасць людзей прыводзяць да цяжкіх наступстваў. Прыкладаў хоць адбаўляй. Толькі за бягучы летні перыяд здарыўся пажар дома ў в. Панамары, лазняў ў в. Грабніца і ў Обалі, існавала пагроза загарання жылых дамоў у Маркаве.
Паважаныя грамадзяне, памятайце, у пажаранебяспечны перыяд катэгарычна забараняецца:
прадпрыемствам, арганізацыям, прыватным асобам выпальваць сухую траву, пажніўныя рэшткі, салому на палях і інш.;
разводзіць кастры ў лясах і на тарфяніках, у месцах адпачынку, лесапарках, у непасрэднай блізкасці да будынкаў, збудаванняў, аўтамабільных дарог;
уязджаць у лясныя і тарфяныя масівы на аўтамотатрактарнай тэхніцы, не абсталяванай іскрагасільнікамі.
Звяртаемся да вадзіцеляў і пасажыраў транспартных сродкаў з пераканаўчай просьбай не выкідваць непатушаныя цыгарэты і запалкі праз форткі аўто, тэхнікі.
Усе ведаюць, што тушэнне лясных і тарфяных пажараў – цяжкая праца многіх людзей і тэхнікі.
Калі вы сталі сведкай загарання ці пажару, неабходна:
паведаміць у службу МНС па тэл. 101 ці 112;
паведаміць кіраўнікам прадпрыемстваў, гаспадарак;
прыняць меры па тушэнні пажару пярвічнымі сродкамі пажаратушэння (пясок, вада, вогнетушыцель і інш.)
А. САСНОВІЧ, начальнік райаддзела па
надзвычайных сітуацыях.
Надрукавана ў №59 ад 05.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *