На «прямой линии» — нотариус

Закон

Ці дарыць унуку дом?  Ці пазычаць суседу грошы?
Работнікі дзяржаўнай натарыяльнай канторы Шумілінскага раёна правялі “прамую лінію”, на пытанні адказвала кансультант Наталля Шніпава. Найбольш актуальныя пытанні сёння мы друкуем на старонках газеты.
явілі натарыусу аб прыняцці спадчыны на бацькоўскі дом. Сёння планы памяняліся. Ці  магу я адмовіцца ад спадчыны?
Уладзімір, а.-г. Мікіціха.
– Вы маеце права адмовіцца ад спадчыны на карысць іншых асоб альбо адмовіцца безагаворачна, не вызначаючы асоб, у шасцімесячны тэрмін, устаноўлены для прыняцця спадчыны. Калі ж указаны тэрмін закончыўся, прызнаць спадчынніка адмовіўшымся можа толькі суд, калі знойдзе прычыны пропуску тэрміну для адмовы ад спадчыны ўважлівымі. Вам, Уладзімір, трэба добра абдумаць сваё рашэнне, бо калі адмова адбудзецца, яна не зможа быць зменена.
– Я з дзецьмі пражываю ў кватэры, набытай мужам да шлюбу. Сямейнае жыццё не складваецца, і муж пагражае прадаць жыллё. Ці зможа ён гэта зрабіць?
Святлана, г. п. Обаль.
– Правы членаў сям’і ўласніка абаронены законам. Зрабіць адчужэнне кватэры муж мае права са згоды паўналетніх членаў сям’і, што пражываюць у кватэры, ці органаў апекі і папячыцельства, калі ў кватэры пражываюць непаўналетнія. Таму, Святлана, калі вы не пагаджаецеся з продажам кватэры, то зрабіць такую здзелку муж не мае права.
– Ці магу я патрабаваць долю на спадчыну пасля смерці бацькі, калі ўсю сваю маёмасць ён завяшчаў сужыцельцы? Я інвалід III групы з дзяцінства.
Таццяна, г. п. Шуміліна.
– Так, вы як інвалід III групы маеце права на абавязковую долю ў спадчыне. Згодна з Грамадзянскім кодэксам непаўналетнія ці непрацаздольныя дзеці спадчынадаўцы, яго непрацаздольны муж (жонка) і бацькі наследуюць, незалежна ад завяшчання, не менш паловы долі, якая належала б кожнаму з іх пры наследаванні па закону. Гэта доля называецца абавязковай доляй  у спадчыне.
– У мяне ва ўласнасці ёсць жылы дом, я хачу падарыць яго ўнуку. Парайце, як зрабіць, каб не апынуцца на вуліцы. Ці можна будзе адмяніць дарэнне?
Генадзь Іванавіч, г. п. Шуміліна.
– Вам не трэба хвалявацца за тое, што вы можаце апынуцца на вуліцы. Натарыус пры складанні дагавору дарэння дома абавязкова высветліць утрыманне ўмовы аб тым, ці застаецеся вы пражываць у даным доме, ці захоўваеце вы за сабой права карыстання гэтым жыллём пасля пераходу права ўласнасці да ўнука. Заканадаўствам прадугледжана адмена дарэння ў выпадку, калі дарыцель перажыве адорваемага. Такая ўмова па згодзе бакоў можа быць агаворана ў дагаворы.
– Хачу пазычыць грошы суседу. Як гэта зрабіць законна, бо баюся сапсаваць сяброўскія адносіны з суседам фармальнасцямі?
Аляксей, а.-г. Светласельскі.
– Неабходна натарыяльна аформіць перадачу грошай у пазыку. Многія  грамадзяне не афармляюць дагаворы пазыкі грошай, лічаць гэта нязручным,  бо баяцца пакрыўдзіць адзін аднаго. Аднак належнае афармленне абавязацельства, наадварот, дазваляе вырашыць спрэчныя пытанні з найменшымі выдаткамі. У выпадку несвоечасовага вяртання грошай натарыус па вашай пісьмовай заяве зробіць выканаўчы надпіс, які стане распараджэннем аб прымусовым спагнанні з даўжніка сумы пазыкі. Гэтага не зробіш, калі абавязацельства было аформлена даўгавой распіскай.
– Маці 83 гады. Яна вельмі слабая. Ці можна скарыстацца паслугамі натарыуса на даму?
Надзежда Пятроўна, в. Дабея.
– У выпадку, калі грамадзянін па ўважлівай прычыне не можа з’явіцца ў натарыяльную кантору для здзяйснення натарыяльнага дзеяння, натарыус выязджае па месцы яго знаходжання. Уважлівымі прычынамі з’яўляюцца хвароба, інваліднасць, пажылы ўзрост і г. д. Выезд ажыццяўляецца на аўтатранспарце таго, хто звярнуўся. Неабходна толькі папярэдне ўзгадніць час выезду.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №95 ад 7.12.2010 года.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *