Студентка Нинель Спиридонова из Шумилино третье лето подрабатывает на комбинате хлебопродуктов

Молодёжь Общество

Заўтра настаўніца, а сёння – дыспетчар
Нінель Спірыдонава (на здымку)  – дыспетчар на вытворчым участку ААТ “Полацкі камбінат хлебапрадуктаў”. Тут працуе трэцяе лета. Уладкоўваецца толькі ў гарачы сезон – падчас жніва.  І працуе, па словах в. а. начальніка ўчастка У. В. Мальгіна, вельмі добра.
“Работа дыспетчара  – патэлефанаваць у калгасы, узяць заяўкі на зерне. Паведаміць аб колькасці плануемых рэйсаў на Полацкі КХП. Прывыкла, цікава мне…,” – усміхаецца дзяўчына.  Да таго ж, заробак – нядрэнны дадатак да студэнцкай стыпендыі. Нінель – будучая настаўніца пачатковых класаў. Яна – на апошнім курсе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Сёлета дзяўчына ўгаварыла пайсці працаваць на вытворчы ўчастак сваю сяброўку і будучага юрыста Ксенію Градоўкіну. Дзяўчына ўладкавалася вагаўшчыцай, прывыкае да работы. Так што калектыў вытворчага ўчастка ў летні сезон значна памаладзеў.
Надрукавана ў №62 ад 15.08.2014 г.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №62 ад 15.08.2014 г.



2 комментария по теме “Студентка Нинель Спиридонова из Шумилино третье лето подрабатывает на комбинате хлебопродуктов

  1. ))))))))))хороший коллектив подобрался. молодцы так держать

  2. Молодчина, диретор ОАО «Приозерный мир»! Молодежь нужно хвалить и поддерживать!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *