В Шумилинском районе комбайны работают на частных участках

Актуалии Край шумілінскі Экономика

Камбайны працуюць на гародах
Ідзе абмалот прысядзібных участкаў. Спорна гэтая работа ладзіцца ў Мікалаеўскім сельсавеце.
На 105 участках, якія займаюць 23,6 гектара, працуюць два камбайны з КУСГП “Ульскі”. Яны па-спелі яшчэ да дажджоў абмалаціць прыватныя агароды ў Кардоне, Мікалаеве, Андрэеве, Забар’і-1. Засталіся агароды ў Бубалях, Гусінцах, Дубраве. Як толькі зерневыя абсохнуць, і сюды накіруюцца камбайны.
Убірае зерневыя з прыватных сядзіб і тэхніка СФГ “Раднік”. У навакольных вёсках працуюць не толькі камбайны сялянска-фермерскай гаспадаркі,  дапамагае і Валерый Шэдзько – фермер з Ерашова.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №63 ад 19.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *