Кожны год у перадавіках

Сельское хозяйство Экономика

Кожны год у перадавіках
З кагорты механізатараў КУСГП “Мішневічы” кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліла Міхаіла Іванавіча Ахрэмчыка. Ён талковы работнік, добры сем’янін, надзейны сябар і проста шчырай душы чалавек.
Міхаіл Іванавіч працуе на МТЗ-3022. З плугамі, з культыватарам,  з прычэпам, з сеялкай. Сустракаліся з механізатарам  і падчас нарыхтоўкі кармоў, калі Міхаіл Іванавіч перавозіў да сянажных траншэй зялёную масу. Дарэчы, па перавозцы зялёнкі ў механізатара лепшыя паказчыкі ў гаспадарцы:  амаль чатыры тысячы тон.
У Мішневічах Міхаіл Іванавіч працуе больш за дваццаць гадоў. І кожны сезон ён у перадавіках. Некалькі гадоў таму ездзіў на абласныя “Дажынкі”.
На мінулым тыдні Міхаіл Ахрэмчык рамантаваў свой МТЗ. “Хутка справіцца, трактар ведае з закрытымі вачыма, – упэўнены намеснік дырэктара гаспадаркі па вытворчасці сельгаспрадукцыі С. М. Касцюковіч. –  Заседжвацца некалі, бо чакае ворыва пад азімыя зерневыя. А неўзабаве стартуе і ўборка кукурузы. На адвозцы не абыдземся без Міхаіла Іванавіча”.
Надрукавана ў №65 ад 26.08.2014 г.
Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *