Отряд тысячников Шумилинского района пополнили Николай Корнилов и Михаил Кохтенко

Актуалии Край шумілінскі Сельское хозяйство Экономика

Памятнае жніво
Для Міхаіла Аляксандравіча Кахтэнкі, механізатара УП «Шумілінскі райаграсэрвіс», сёлетняе жніво запомніцца тым, што ён упершыню намалаціў тысячу тон збожжа. З такім дасягненнем механізатара ягоныя калегі віншавалі ў суботу, 23 жніўня. “Напэўна, поспех прынёс сын Мікалай, які працаваў разам са мной на камбайне”, – усміхаецца Мікалай Аляксандравіч.
Старшыня прафсаюза работнікаў АПК В. В. Юхнавец павіншаваў тысячнікаў, уручыў ім падзячныя лісты, грашовыя прэміі і памятныя падарункі.
У тысячніках – шосты раз
У мінулую пятніцу механізатара ААТ “Прыазёрны мір” Мікалая Фёдаравіча Карнілава віншавалі з працоўным дасягненнем – намалотам тысячы тон зерня.  Мікалай Фёдаравіч працуе на жніве больш за пятнаццаць сезонаў. І шосты раз на ягоным рахунку тысяча тон збожжа. У свой час ездзіў на рэспубліканскія “Дажынкі” ў Шклоў, дзе за добрыя вынікі ў рабоце яму падарылі тэлевізар. Хочацца верыць, што наперадзе ў механізатара яшчэ многа ўзятых вяршынь і ўзнагарод.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №65 ад 26.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *