Юные спортсмены из Шумилинского района громко заявили о себе

Молодёжь Общество Спорт, туризм

Яны гучна заявілі пра сябе
(Працяг. Пачатак у №№ 62-66)
Біятлон
Трэнер па біятлоне Г. М. Салапаеў з шумілінскімі дзецьмі займаецца з 2002 года. За гэты час трэнер падрыхтаваў двух майстроў спорту, у тым ліку майстра міжнароднага класа, шэсць кандыдатаў у майстры спорту. Нашы зямлячкі Ала Талкач і Ганна Сола ўваходзяць у нацыянальную жаночую зборную Беларусі па біятлоне.
Ала ТАЛКАЧ
Заняла першае месца ў складзе эстафетнай каманды нацыянальнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы (Чэхія). На мінулагоднім чэмпіянаце Беларусі па біятлоне стала сярэбраным прызёрам у спрынце, бронзавым – у масавым старце і гонцы праследавання.
Ганна Сола
На мінулагоднім чэмпіянаце Беларусі па біятлоне заваявала другое месца ў гонцы праследавання. На Алімпійскіх днях моладзі па біятлоне ў 2013 годзе выйграла спрынт і змешаную эстафету, у 2014 годзе заняла першыя месцы ў гонцы праследавання і змешанай эстафеце, другое – у спрынце.
Кірыл ЦЮРЫН
У 2013 і 2014 гадах заняў першыя месцы ў складзе змешанай эстафеты на рэспубліканскай спартакіядзе ДзЮСШ па біятлоне. Стаў першым у рэспубліканскай спартакіядзе ДзЮСШ па летнім  біятлоне ў мнагабор’і.
(Працяг будзе).
Надрукавана ў № 67 ад 02.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *