Профессию посоветовала выбрать мама…

Актуалии Людзі і лёсы Молодёжь Общество

За пультам — дзяжурны
Табло з безліччу лямпачак — пульт кіравання на станцыі Шуміліна. Калі б не гэтая аўтаматыка — разабрацца з цягнікамі (бывае, і патокам цягнікоў — пасажырскіх, грузавых) было б проста нерэальна. Вопыт і навыкі ў кіраванні рухам самі па сабе не прыходзяць. Нават калі чалавек закончыў Аршанскі тэхнікум чыгуначнага транспарту. Як вось гэтая маладая сімпатычная дзяўчына Аня Вежнавец (на здымку). І словы такія — не папрок ёй, у каго за плячыма тры гады працоўнага стажу, наадварот, паказ таго, за якую нялёгкую справу яна ўзялася. І ўзялася старанна, і ўседліва асвойвае азы  дзяжурнай па станцыі.
Яе настаўнікамі былі вопытныя калегі, у тым ліку і сам начальнік А. У. Атрошчанка, які без вагання адрэкамендаваў Аню Вежнавец для публікацыі ў газеце з нагоды Дня чыгуначніка. Сапраўды, за месяц Аня навучылася многаму і паспела ўжо здаць экзамен рэвізору па руху з Віцебска. Праўда, да таго, як прыйсці сюды, Аня адпрацавала дзяжурнай на станцыі Язвіна.
Параіла выбраць прафесію чыгуначніка матуля: яе сваячка  была звязана з чыгункай і шмат усцешанага пра гэта расказвала. Пасля школы Аня і не вагалася. Хаця да канца зразумела, наколькі прывабная ёй гэта прафесія, з прыходам на сталую працу…

Автор Николай МОРОЗ.
Опубликовано в №58 от 30.07.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *