Александре Овчинниковой требуется помощь

Общество

Александры Аўчыннікавай патрэбна дапамога
19-гадовай Александры Аўчыннікавай з Віцебска патрэбна дапамога – у яе хранічны вялацякучы ўвеіт вачэй, дыстрафія правага, частковая ўскладнёная катаракта левага вока.
Праблемы са зрокам пачаліся яшчэ ў 2002 годзе. Тады ёй дапамаглі прааперыравацца ў нямецкай клініцы. Медыкі вярнулі Аляксандру да прывычнага жыцця, яна не толькі паспяхова закончыла школу, але і паступіла ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт на юрыдычны факультэт, дзе за добрую вучобу атрымлівае павышаную стыпендыю. Але хвароба не адступае, Аляксандра катастрафічна губляе зрок. Патрэбна тэрміновая аперацыя, яе гатовы зрабіць спецыялісты той жа нямецкай клінікі, дзе яна лячылася ў дзяцінстве. Аперацыя дарагая, патрэбна мінімум 20 000 еўра. Маці Аляксандры, якая адна выхоўвае дачку, такіх грошай не сабраць, яна вельмі спадзяецца, што добрыя людзі дапамогуць Аляксандры вярнуць зрок, стаць першакласным юрыстам і шчаслівым чалавекам.
Дабрачынныя рахункі адкрыты ў філіяле № 200 — Віцебскім абласным упраўленні ААТ «ААБ Беларусбанк»: г. Віцебск, вул. Леніна, 10б. УНП 300229956; МФО 15081635.
Транзітны рахунак № 3819382103002 (беларускія рублі) на дабрачынны рахунак № 000006 у аддзяленні 200/108.
Транзітны рахунак № 3819382100018 (долары ЗША) на дабрачынны рахунак № 000023 у аддзяленні 200/108.
Транзітны рахунак № 3819382100018 (еўра) на дабрачынны рахунак № 000006 у аддзяленні 200/108.
Транзітны рахунак № 3819382100018 (расійскія рублі) на дабрачынны рахунак № 000005 у аддзяленні 200/108.
Прызначэнне плацяжу: для залічэння на дабрачынныя рахункі Аўчыннікавай Алены Леанідаўны для збору сродкаў для лячэння дачкі Аўчыннікавай Аляксандры Аляксандраўны.
Надрукавана ў № 69 ад 09.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *