Шумилинцы собираются на областные Дожинки в Городок

Актуалии Культура Сельское хозяйство

Разам з аграрыямі – “Разынка”, барабаншчыцы і “Герой працы”
Шумілінскі раён возьме актыўны ўдзел у абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла “Дажынкі – 2014”, які пройдзе 27-28 верасня ў Гарадку. На гэтыя дні запланавана багата мерапрыемстваў – будзе задзейнічана ўся вобласць. Ад нашага раёна на Дажынкі паедзе прадстаўнічая дэлегацыя работнікаў культуры на чале з духавым  аркестрам і ансамблем барабаншчыц.
Госці і ўдзельнікі свята абавязкова наведаюць тэатралізаваную пляцоўку “Кірмаш бульбы”, дзе разгорне сваю выставу-прэзентацыю народны клуб нацыянальнай кухні “Разынка”. Там будуць працаваць выстава прадметаў быту і кухонных рэчаў “Сцялі абрус для бульбы, беларус”, кніжная крама “Бульбяны рай”, гульнявая пляцоўка “Гульнявы гурт – бульбяны бурт” і шмат чаго яшчэ. У святкаваннях будуць удзельнічаць творчыя калектывы раёна. Праект “Віцебскія падворкі”, тэатралізаваная пляцоўка МНС “Віват, брандмайстар”, выстава-прэзентацыя “Экааграся-дзібы вобласці”, выстава-кірмаш народных рамёстваў “Кірмаш ля Парнаса”, разнастайныя майстар-класы, агляд-конкурс творчасці аграрнай моладзі – ва ўсіх абласных мерапрыемствах прымуць удзел шумілінцы.
Упершыню у рамках фестывалю пройдзе медыяфорум “Рэпартаж са жніўнага поля”, з фотавыставай і выставай падшывак газет паўдзельнічае ў якім раённая газета “Герой працы”. Будзе працаваць у гэты дзень і літаратурная пляцоўка “Край мар маіх і думак светлых  – мая радзіма Беларусь!”.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №71 ад 16.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *