1 верасня — Дзень ведаў

Актуалии Образование

З Днём ведаў!

Дарагія школьнікі і студэнты! Паважаныя настаўнікі і бацькі!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць
усіх з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
Школьныя гады – гэта не толькі цудоўная і радасная пара, але і вельмі важная і адказная ў жыцці кожнага чалавека. Гэта час, калі вы атрымліваеце свае асноўныя веды, вызначаеце свой будучы жыццёвы шлях.
Вучыцца – адказная праца, якая патрабуе сур’ёзных адносін. Таму вучням і студэнтам у новым вучэбным годзе мы жадаем выдатных адзнак, мэтанакіраванасці,  настойлівасці, працавітасці і насычанага творчага жыцця, а настаўнікам і бацькам – цярпення, мудрасці і поспехаў у навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення!
Няхай лёгка скараюцца самыя высокія вяршыні ведаў, а смелыя задумы знаходзяць увасабленне. Здароўя, шчасця і дабрабыту!

Надрукавана ў № 68 ад 01.09.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *