Шумилинский дом ремёсел показал региональные костюмы на выставке в Москве

Актуалии Культура Новости

Мастер Дома ремёсел Ольга Загвоздова презентует шумилинские пояса председателю Витебского облисполкома Николаю Шерстнёву

Шумілінскія касцюмы пакрасаваліся ў Маскве

Шумілінскаму дому рамёстваў выпаў гонар удзельнічаць у комплекснай прэзентацыі Віцебскай вобласці, якая адбылася 18-20 кастрычніка ў Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, паведаміла рэдакцыі “Герой працы” начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі райвыканкама Валянціна Навіцкая.
На прэзентацыі разам з гандлёва-прамысловым быў прадстаўлены і культурны патэнцыял Віцебскай вобласці: фрэскі XII стагоддзя з Полацкага Спаса-Ефрасінніеўскага манастыра, творчасць Марка Шагала, Юдэля Пэна, сучасных віцебскіх мастакоў, рукапісныя кнігі, а таксама традыцыйныя касцюмы Віцебшчыны.
Тры рэгіянальныя касцюмы (два жаночыя і адзін мужчынскі зімовы), зробленыя майстрамі Шумілінскага дома рамёстваў па выніках этнаграфічных экспедыцый, былі паказаны на прэзентацыі. Іх прадстаўляла майстар Дома рамёстваў Вольга Загвоздава.
Для гасцей прэзентацыі былі арганізаваны майстар-класы па ткацтву, пляценні, вышыўцы і іншых рамёствах. Вольга Загвоздава паказала майстар-клас па пляценні паясоў і павязала шумілінскі рэгіянальны пояс старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалаю Шарснёву (на здымку)…
Аліна ПЯТРОВА.
Фота Дзмітрыя ОСІПАВА “Віцебскія весці”.
Поўнасцю матэрыял можна прачытаць у №83 ад 26.10.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *