На рабочем совещании в райисполкоме: заготовка кормов, строительство и другие вопросы жызни района

Актуалии Президент

Летнія дні хуткацечныя, а работы ўхапіць трэба многа
Звыш двух дзесяткаў надзённых пытанняў было вынесена на нараду, якую правёў учора старшыня райвыканкама У. П. Куранны.
Усе пытанні прыярытэтныя, першачарговыя, іх трэба вырашаць менавіта ў гэтыя летнія дні, падкрэсліў Уладзімір Пятровіч. Нарыхтоўку кармоў не адкладзеш на заўтра, як і рэканструкцыю ферм, пытанні добраўпарадкавання. Сёння трэба было ўжо здаць  кааператыўны дом у раёне СШ №2, адзначыў кіраўнік раёна, але работы зацягнуты, як і па рамонце раённай бальніцы, фізкультурна-аздараўленчага комплексу, школы мастацтваў, іншых аб’ектаў. Зразумела, складана з фінансамі, але У. П. Куранны нацэльвае будаўнікоў напрацоўваць аб’ёмы наперад, не адцягваць работы на халодную пару.
Асаблівую ўвагу на нарадзе У. П. Куранны надаў пытанням прафілактыкі злачынстваў, папярэджвання п’янства асабліва сярод моладзі, стварэння належных умоў для адпачынку людзей, для заняткаў фізкультурай і спортам.
Сярод іншых пытанняў, абмеркаваных у райвыканкаме – развіццё прыдарожнага сэрвісу, гандлёвае абслугоўванне людзей, водазабеспячэнне горпасёлка Обаль, магчымасць будаўніцтва ліўневай каналізацыі ў райцэнтры і пераходнага моста праз чыгунку, фарміраванне кадравага рэзерву і іншыя.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №46 ад 12.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *