С 1 октября открывается охота на лося, кабана, оленя, лань, зайца

Общество Экология

Бяспека перш за ўсё
Гарадоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што з 1 кастрычніка па 30 снежня адкрываецца паляванне на лася, дзіка, казулю, аленя высакароднага, аленя плямістага, лань, муфлона (жывёлу любога полу і ўзросту).
Паляванне дазволена загонам і з сабакамі ў светлы час сутак. З засады і з падыходу – на працягу сутак. Пароды паляўнічых сабак, якіх выкарыстоўваюць пры правядзенні загоннага палявання, вызначаюцца карыстальнікамі паляўнічых угоддзяў. Неабходна строга захоўваць правілы бяспекі пры правядзенні загоннага палявання:
– зараджаць зброю дазваляецца толькі на нумары, а разраджаць – перад адыходам з нумару;
– не страляць на шум, шорах, па дрэнна бачнай цэлі;
– нельга мяняцца нумарамі, самастойна выбіраць месцы і зыходзіць з нумару да заканчэння загону;
– нельга знаходзіцца з зараджаным паляўнічым ружжом у населеных пунктах і на адлегласці менш за 200 метраў ад іх крайняга збудавання;
– не дабіваць прыкладам ружжа раненую паляўнічую жывёлу.
Паляванне на зайца
З першай суботы кастрычніка па першую суботу лістапада ў светлы час сутак дазваляецца паляванне на зайца-беляка, зайца-русака (жывёлу любога полу і ўзросту) ружэйным спосабам з гончымі сабакамі і безружэйным спосабам.
У выпадках выяўлення фактаў незаконнага палявання, бракан’ерства просім паведаміць у Гарадоцкую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету на тэлефон “гарачай лініі” 8(02139)4-02-10.
В. НОВІКАЎ, начальнік Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №72 ад 19.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *