Подружимся со спортом — предложения для детей и взрослых от Шумилинской ДЮСШ и клуба «Здоровье»

Здоровье Общество Спорт, туризм

Дзіцячая юнацкая спартыўная школа запрашае
З пачаткам новага навучальнага года актывізавала сваю работу дзіцячая юнацкая спартыўная школа. Займацца ў ДзЮСШ могуць дзеці з дзевяці год, хаця пры таленавітасці юных спартсменаў і медыцынскім дазволе трэнеры даюць згоду і меншым хлопчыкам і дзяўчынкам.
Аддзяленне валейболу (Шуміліна)
Трэнеры аддзялення валейболу:
Аляксей Паршыкаў займаецца з хлопчыкамі сярэдняга і старэйшага ўзростаў штодзённа, акрамя  аўторка , з 16.30 да 20.30.
Людміла Харкавец займаецца з дзяўчынкамі малодшага і сярэдняга ўзростаў штодзённа, акрамя суботы, з 14.45 да 19.15.
Любоў Бабова займаецца з хлопчыкамі і дзяўчынкамі  малодшага і сярэдняга ўзростаў штодзённа, акрамя панядзелка, з 14.00 да 17.00.
Вікторыя Дубко займаецца з хлопчыкамі і дзяўчынкамі малодшага ўзросту ў СШ №2 штодзённа, акрамя аўторка і чацвярга, з 15.30 да 17.30.
Група валейболу ёсць у Мішневіцкай сярэдняй школе.
Аддзяленне грэка-рымскай барацьбы (Обаль)
Трэнер аддзялення грэка-рымскай барацьбы: Пётр Ганушчанка  працуе штодзённа, акрамя нядзелі, з 14.00 да 18.30.
Групы лёгкай атлетыкі працуюць ў Слабадской д/с-СШ і Мікіціхінскай СШ.

Фізкультурна-спартыўны клуб “Здароўе” прапануе
З 2001 года ў Шуміліне працуе фізкультурна-спартыўны клуб  “Здароўе”. Старшыня клуба І. Г. Прасветава расказвае:
– Спартыўную залу наведвае каля трохсот чалавек. Кожны ў клубе знаходзіць для сябе аптымальны  від спорту. Прычым, кожны з наведвальнікаў выбірае сам, як займацца: асобна, з сябрамі, з калегамі. Нашы групы адкрыты як для дарослых, так і для дзяцей. Так, напрыклад, не першы год у нас займаюцца калектывы з “Аховы”, ПМК-70, лясгасу, камунгасу”.
У клубе “Здароўе” можна займацца наступнымі відамі спорту: футболам, атлетычнай гімнастыкай, валейболам, настольным  тэнісам, біятлонам, рытмічнай гімнастыкай,  ёсць групы агульнафізічнай падрыхтоўкі.
На рахунку спартсменаў клуба шмат поспехаў на абласным узроўні. У 2011 годзе на абласной спартакія-дзе сельскіх жыхароў наша каманда заняла  трэцяе месца. У 2008, 2009 і 2014 гадах  у абласных спаборніцтвах па лепшай арганізацыі масавай фізкультурна-аздараўленчай работы былі ў прызавой тройцы. У 2008 годзе па выніках абласнога конкурсу на лепшую арга-нізацыю работы з насельніцтвам у фізкультурна-спартыўных збудаваннях наш гарадскі стадыён заняў другое месца.
Пры ФСК “Здароўе” працуюць інструктары:
Пётр Рудоў – атлетычная гімнастыка. Ён дапаможа вам быць у цудоўнай фізічнай форме. Трэба адзначыць, што атлетычнай гімнастыкай займаюцца не толькі мужчыны, а і жанчыны.
Вікторыя Дубко – рытмічная гімнастыка. Від спорту для жанчын, якія імкнуцца заўсёды быць грацыёзнымі і стройнымі.
Станіслаў Прасветаў – футбол.   Від спорту нумар адзін ва ўсім свеце. І гэтым усё сказана. Заўсёды ёсць жадаючыя паганяць мяч.
Генадзь Салапаеў – біятлон. Інструктар Біятлонная група запрашае прафесійна займацца біятлонам хлопчыкаў і дзяўчынак.
Групы агульнафізічнай падрыхтоўкі вядзе кіраўнік клуба Іна Прасветава. Цудоўная магчымасць для усебаковага фізічнага развіцця. Калектыўныя і індывідуальныя віды спорту, асабісты падыход да кожнага сталі залогам папулярнасці груп у насельніцтва.
Аматары  здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку з 18.00 штодзённа, без выхадных могуць знайсці ў ФСК “Здароўе” аднадумцаў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №73 ад 22.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *