К вопросу о контрацепции: каждая беременность должна быть желанной

Здоровье Общество

Публічна пра інтымнае
26 верасня адзначаўся Сусветны дзень кантрацэпцыі, сутнасць якога ў тым, каб нагадаць жанчынам і мужчынам, што кожная цяжарнасць павінна быць жаданай і важна помніць пра метады правільнай кантрацэпцыі.
Плануйце сям’ю!
Планаванне сям’і дазваляе людзям мець жаданую колькасць дзяцей. Штогод у свеце 42 мільёны жанчына прыбягаюць да штучнага перарывання цяжарнасці. У некаторых краінах колькасць абортаў ў два разы перавышае колькасць народжаных.
Нягледзячы на тое, што спосабаў кантрацэпцыі становіцца ўсё больш, колькасць пазапланавых цяжарнасцей застаецца на даволі высокім узроўні – віной таму распаўсюджаныя памылковыя думкі і часам несур’ёзныя адносіны да планавання сям’і.
Таму хацелася б развеяць самыя абсурдныя і распаўсюджаныя міфы пра кантрацэпцыю.
Міф 1. Пры першым палавым кантакце не абавязкова засцерагацца.
Няпраўда! Пасля наступлення першай менструацыі юная дзяўчына ўжо здольная да зачацця і таму лёгка можа зацяжарыць.
Міф 2. У час кармлення грудзямі нельга зацяжарыць.
Няпраўда! За кошт пастаяннай секрэцыі малака выспяванне яйцаклеткі замаруджваецца, такім чынам абараняючы кормячую маці ад новай цяжарнасці. Тым не менш нярэдка першая авуляцыя адбываецца праз тры-чатыры тыдні пасля родаў, і ўзнікае верагоднасць зачацця. Таму нават кормячай маці неабходна думаць пра кантрацэпцыю.
Міф 3. Немагчыма зацяжарыць у час крытычных дзён.
Няпраўда! Шансы зачаць дзіцяці ў час менструацыі крайне невялікія, але сперматазоіды вельмі жывучыя і могуць захоўваць свае функцыі да 72 гадзін, пры гэтым знаходзячыся ў матцы.
Міф 4. Ад гармонаў таўсцеюць і ўзмацняецца аваласенне скуры.
Няпраўда! Сучасныя гарманальныя прэпараты ўтрымліваюць аналагі жаночых гармонаў у мінімальных дозах, колькасць і суадносіны якіх набліжаны да натуральнага гарманальнага фону. Калі кантрацэптывы падабраны індывідуальна, яны станоўча ўплываюць на жаночы арганізм: паляпшаюць стан скуры і валасоў, перашкаджаюць затрымцы вадкасці ў арганізме і змяншаюць верагоднасць ацёкаў і ваганняў вагі. Акрамя таго, аральныя кантрацэптывы выкарыстоўваюцца для лячэння цэлага раду гінекалагічных захворванняў.
Міф 5. “Бабуліны” метады – таксама выйсце.
Няпраўда! Немедыцынскія метады кантрацэпцыі разнастайныя, і ўсе яны маюць супрацьпаказанні. Ніякакая гігіена не выратуе ад непажаданай цяжарнасці, гэтак жа як і лімонны сок, і воцат, і мыла. Мала таго, можна “набыць” інфекцыі ці наогул атрымаць хімічныя апёкі.
Міф 6. Пасля 40 год можна не засцерагацца.
Няпраўда! Дамы старэйшага ўзросту таксама могуць зацяжарыць, бо здольнасць да зачацця згасае павольна і рызыка цяжарнасці захоўваецца два гады пасля заканчэння крытычных дзён.
Напрыканцы хацелася б сказаць наступнае: любы абраны вамі метад кантрацэпцыі лепш, чым аборт. Цяжарнасць павінна быць жаданай!
Н. КРЫЎКО, А. ДЖАМАЛЕ, акушэры-гінеколагі Шумілінскай ЦРБ.
Надрукавана ў № 75 ад 30.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *