Шумилинские спасатели дежурили на дорогах вместе с ГАИ

Безопасность Общество

За парадак на дарогах

Сумесна з работнікамі дзяржаўтаінспекцыі работнікі РАНС у райаддзеле па надзвычайных сітуацыях правялі дзень бяспекі дарожнага руху.

“Мы прапагандуем не толькі бяспеку ў быце, але і выступаем за парадак на дарогах, – кажа намеснік начальніка РАНС Іван Маскалькоў. – У памяці многіх нашых супрацоўнікаў страшныя аварыі на дарогах, калі пацярпелых з машыны прыходзілася выцягваць з дапамогай аварыйна-выратавальнага абсталявання. Хочацца, каб такіх здарэнняў не было”.

У многіх супрацоўнікаў РАНС ёсць свае ўласныя машыны. Таму інспектар ДПС Аляксей Шніпаў праверыў у вадзіцеляў легкавушак дакументы і наяўнасць у аўто вогнетушыцеляў і аптэчак.  Потым супрацоўнікі ДАІ расказалі пра аператыўную абстаноўку ў раёне, пра парушэнні хуткасных рэжымаў, пра відэа- і фотафіксацыю на аўтадарогах раёна. Напрыканцы мерапрыемства выратавальнікі здавалі залік на веданне правілаў дарожнага руху.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Надрукавана ў № 94 ад 01.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *