Фельдшер Елена Колесникова работает в деревне с боевым названием Победа

Молодёжь Общество

Пра асаблівы статус вясковага фельчара
Вясковы фельчар. Ёсць у гэтым нешта рамантычнае, самабытнае, нешта такое, што  ніколі не маецца на ўвазе, калі гаворка ідзе пра яго гарадскога сабрата. Высакароднасць самой прафесіі ў спалучэнні з нейкім асаблівым даверам, які адчуваюць вяскоўцы да “свайго доктара”, і нараджаюць гэты ўзвышаны статус.
Нягледзячы на сваю, яшчэ пакуль невялікую працоўную біяграфію, Алена Калеснікава такі ганаровы статус ужо набыла. Ва ўсялякім разе, ініцыятыва газетнай публікацыі пра фельчара з вёскі Пабеда зыходзіла ад саміх вяскоўцаў, яе падапечных. А ўзрост і стаж – не абсалютныя паказчыкі аўтарытэту. Аўтарытэт – у добрым веданні справы, у цікаўнасці, ва ўвазе да сваіх пацыентаў, у добразычлівасці і павазе, нарэшце.
Алена забяспечвае медыцынскай дапамогай шэсць вёсак – 350 чалавек, сярод якіх – 39 дзетак. Імчыць па выкліках, ці ў планавым парадку наведвае сем’і яна на ўласным аўтамабілі, што, вядома, дазваляе максімальна аператыўна рэагаваць на выклікі. Малады спецыяліст – выпускніца Шумілінскай СШ №1, ужо другі год працуе па размеркаванні. Муж, будаўнік, – з Віцебска, там і здымаюць кватэру. Хутчэй за ўсё, як тэрмін адпрацоўкі скончыцца, дзяўчына пакіне гэта маляўнічае месца, знойдзе працу ў горадзе.
А нехта будзе разводзіць рукамі і здзіўляцца: ну, чаму ж маладыя кадры не прыжываюцца на Шуміліншчыне? Можна заявіць, што ў гэтым канкрэтным выпадку дзяўчыну ў горад перацягнуць сям’я і каханне. Але калі вы пабываеце на ФАПе ў вёсцы з баявой назвай Пабеда, то зразумееце, што працаваць у такіх жудасных умовах можна ці ад невымяральнай любові да прафесіі, ці ад безвыходнасці. Калі не ўспамінаць пра зусім не бальнічны “антураж” самога памяшкання, то + 10 (а бывае – і + 5, і нават, + 3) на тэрмометры збянтэжыць многіх. І хто сказаў, што вясковы фельчар – не работа ў экстрэмальных умовах? У розных умовах, як паказвае жыццё, прыходзіцца працаваць медыкам.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №8 ад 30.01.2015 г.



4 комментария по теме “Фельдшер Елена Колесникова работает в деревне с боевым названием Победа

  1. Муж у Лены не из Витебска, а из Шумилино, местный, тоже заканчивал первую школу — Лешка Колесников!))

  2. Прашу прабачэння за недакладнасць. Здароўя, кахання, шчасця і дабрабыту маладой сям’і!!!

  3. Как же она бедненькая работает при плюс 3 — плюс 10, как больных слушает?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *