Волонтёры Красного Креста помогли детям поверить в сказку и подарили доброту старикам в больницах

Общество

Дзяўчынка папрасіла ў Дзеда Мароза боты. І ён прынёс
Дабрыня чалавека ідзе з яго глыбіні душы, з самых затоеных куточкаў сэрца. Менавіта так можна сказаць пра валанцёраў, якія дораць свае добрыя справы. У прыватнасці, шумілінскія валанцёры добра падрыхтаваліся да Новага года і Нараджэння Хрыстова. Пры падтрымцы старшыні раённага таварыства Чырвонага Крыжа В. М. Чыжыкавай зрабілі сапраўдны сюрпрыз дзецям, якія знаходзяцца ў Шумілінскім раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры (Обальскі прытулак). А дакладней – дапамаглі дзецям паверыць у казку.
Вядома, кожнае дзіця марыць атрымаць на навагоднія святы падарункі. І знайшліся добрыя людзі, якія адгукнуліся на просьбу валанцёраў купіць такія падарункі, якія прасілі дзеці ў сваіх лістах да Дзеда Мароза.
“Нашым выхаванцам падарункі вельмі спадабаліся, – кажа загадчыца Шу-мілінскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Т. С. Лузгіна. – Некаторыя хлопчыкі атрымалі машынкі на пульце кіравання, іншыя – плэеры. Дзяўчаты былі рады лялькам і настольным гульням. А адна дзяўчынка папрасіла ў Дзеда Мароза зімовыя боты. І колькі ж радасці было, калі свой падарунак убачыла пад ёлкай! А яшчэ валанцёры падарылі кожнаму дзіцяці (а на той момант у нас было 22 выхаванцы) адзенне – некаму дасталася куртка ці майка, іншым – світар ці школьны касцюм. А наш прытулак пабагацеў на цацкі. Так што вялікі дзякуй Дзеду Марозу і ўсім добрым людзям, якія дапамаглі паверыць у казку. Дарэчы, свой падарунак атрымалі і тыя дзеткі, якіх напярэдадні новага года забралі бацькі ці прыёмная сям’я”.
“Добрыя справы не ведаюць межаў”
“Нашы чараўнікі” – так назвалі састарэлыя Мішневіцкай бальніцы сястрынскага догляду валанцёраў, якія прыехалі павіншаваць усіх з Новым годам і Ражаством.
Некаторыя састарэлыя і не чакалі такога сюрпрызу, бо не маюць блізкіх родных. “Віншаваннем засталіся вельмі задаволеныя. Акрамя салодкіх падарункаў кожны пацыент бальніцы (а ў нас іх 22 чалавекі) атрымаў майкі і міні-пледы, –  расказала загадчыца Мішневіцкай бальніцы сястрынскага догляду В. А. Дабравольская. – Вельмі хочацца выказаць словы ўдзячнасці раённаму таварыству Чырвонага Крыжа, а таксама валанцёру Андрэю Чыжыкаву. Каб зрабіць нашым састарэлым падарункі, ён напярэдадні новага года ездзіў за імі нават у Маскву”.
Дарэчы, падарункі атрымалі і пацыенты Мікалаёўскай бальніцы сястрынскага догляду, і тыя, хто знаходзіцца на сацыяльных ложках пры Обальскай бальніцы. Усяго было ўручана 58 падарункаў.
Пытаемся ў А. Г. Чыжыкава, хто гэтыя добрыя людзі – спонсары. “Яны адусюль – з Віцебска, Мінска, Масквы і іншых гарадоў, – кажа Андрэй Генадзьевіч. – Добрыя справы не ведаюць межаў. Праз інтэрнэт людзі дазналіся пра валанцёраў – адгукну-ліся, патэлефанавалі. Да добрых спраў прыцягнулі сваіх сяброў і знаёмых. Спіс прозвішчаў будзе вельмі вялікім, таму не бачу сэнсу ўсіх пералічваць. Галоўнае, што такія людзі ёсць, і ім вялікі дзякуй. Адна з шумілінскіх прадпрымальніц, калі даведалася, што мы шукаем падарунак для дзяўчынкі з прытулку, дык і грошай ніякіх не ўзяла. Усім спонсарам мы паслалі фотас-праваздачу добрых спраў.
А ўвогуле хацелася б, каб да валанцёрскага руху далучалася больш людзей з нашага раёна. Бо падарункі да Нараджэння Хрыстова – гэта толькі маленькая кропля таго, што робяць валанцёры. Зараз мы займаемся ўстаноўкай санвузла ў Мішневіцкім школьным інтэрнаце. Для разавай дапамогі нам патрэбны вадзіцелі, муляры, тынкоўшчыкі. Вельмі хацелася б, каб адгукнуліся добрыя людзі (тэл. 895-04-96)”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №2 ад 09.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *