Шумилинская третьеклассница Дарья Буева советует чаще ходить в библиотеку

Духоўнае Молодёжь

Хадзіце ў бібліятэку
У гэтыя выхадныя ў раённай бібліятэцы прайшла гульня “Брэйн-рынг” паміж вучнямі 3-х класаў СШ №1. У час гульні нам задавалі загадкі і пытанні пра герояў і пісьменнікаў казак. Быў куфар і чароўны мяшэчак. Усе каманды паказалі сябе дружнымі, аднак перамога дасталася 3 “Б”.
Хацелася б, каб было паболей падтрымкі з ліку бацькоў і аднакласнікаў, і каб часцей праводзіліся такія гульні.
Гэтая гульня навучыла мяне, што трэба любіць чытаць кнігі, расказваць казкі. І хачу параіць усім – чытайце паболей і хадзіце ў бібліятэку!
Дар’я БУЕВА, вучаніца 3 “А” класа СШ №1.
Надрукавана ў № 75 ад 30.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *