Генпрокурор республики пожал руку шумилинским гимназистам

Актуалии Молодёжь Новости Образование

“Разам супраць карупцыі!”
У Генпракуратуры 20 лістапада прайшло ўзнагароджванне пераможцаў і прызёраў нацыянальнага этапа Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай рэкламы “Разам супраць карупцыі!”. Адметна, што на гэтую ўрачыстую цырымонію запрасілі і навучэнцаў Шумілінскай раённай гімназіі.

Вучні 10 класа гімназіі Анастасія Шпыркіна, Кацярына Бельчанкова і Максім Бурлакоў пад кіраўніцтвам настаўніка інфарматыкі Таццяны Танасіенкі падрыхтавалі свой відэаролік і адправілі яго на конкурс. Конкурснае журы, у якое ўваходзілі прадстаўнікі Генпракуратуры, міністэрстваў унутраных спраў, адукацыі, інфармацыі, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, а таксама прафесіяналаў у вобласці графічнага дызайну, жывапісу і кінематаграфіі, далі высокую ацэнку рабоце шумілінскіх гімназістаў, якая нараўне з работамі студэнтаў сталічных ВНУ і каледжаў, работнікаў СМІ і ўстаноў адукацыі трапіла ў фінал. Дарэчы, на конкурс было даслана 140 відэаролікаў.
Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк асабіста ўручыў гімназістам дыплом Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, прызы ад Міністэрства адукацыі, галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў, пажадаў новых поспехаў. Ён выказаў перакананне, што пры дапамозе такіх праектаў фарміруецца практыка ўзаемадзеяння моладзі з органамі дзяржаўнай улады ў барацьбе з карупцыяй.
Аліна ПЯТРОВА.
Фота БЕЛТА.