Дэкрэт №5 змяшчае баланс інтарэсаў і адказнасці кіраўнікоў і работнікаў арганізацый

Тема недели

«Гэты дакумент — своеасаблівы баланс інтарэсаў, баланс адказнасці кіраўнікоў і работнікаў арганізацый. Гэта жорсткі дакумент, але ён адпавядае духу і патрабаванням часу і паслужыць таму, каб і кіраўнікі, і работнікі сабраліся, сканцэнтраваліся. Той няпросты час, які надыходзіць у свеце (фактычна, мы ўжо жывём у гэтай сітуацыі), мы павінны прайсці з мінімальнымі, калі раптам створыцца такая сітуацыя, стратамі або з максімальным эфектам, які можа быць прадастаўлены нам магчымасцямі рынку», — заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Кабякоў.

Дакумент перш за ўсё накіраваны на павышэнне эфектыўнасці гаспадарання, забеспячэнне належных умоў працы ў арганізацыях як дзяржаўнай, так і прыватнай форм уласнасці, павышэнне якасці прадукцыі і ў цэлым на павышэнне канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі.

Андрэй Кабякоў звярнуў увагу на імклівыя змяненні, якія адбываюцца ў свеце, у прыватнасці, у бліжэйшых краінах — эканамічных партнёрах Беларусі. «Гэта змяненне сітуацыі патрабуе адпаведнай адэкватнай рэакцыі з боку рэспубліканскіх органаў улады. Таму Прэзідэнт прыняў рашэнне аб тым, каб максімальна задзейнічаць той рэсурс, які перш за ўсё знаходзіцца ў распараджэнні ў нас у краіне. Гэта дысцыпліна і парадак, — заявіў Андрэй Кабякоў. — Хто б ні яхіднічаў і ні гаварыў аб тым, што гэта не самыя галоўныя пазіцыі ў рыначнай эканоміцы, але я яшчэ раз хачу падкрэсліць (і кіраўнік дзяржавы пастаянна аб гэтым гаворыць), што, на жаль, наша краіна не настолькі багатая, каб нейкія праблемныя пытанні вырашаць шляхам двух або трох пампаванняў нафты».

«Таму выйсце з няпростай эканамічнай сітуацыі, якая складваецца на знешніх рынках, — перш за ўсё ў навядзенні парадку і дысцыпліны на кожным рабочым месцы», — адзначыў Кабякоў.

Адна з асноўных навацый дэкрэта — дакладная забарона на «перасаджванне з крэсла ў крэсла» кіруючых работнікаў, якія правалілі справу на даручаным ім месцы.

Дакументам разам з павышэннем патрабаванняў да кіраўнікоў прадастаўляюцца і больш шырокія правы ў адносінах да падначаленых работнікаў. Пры гэтым адпаведныя нормы ў тым ліку ўзяты з заканадаўства іншых дзяржаў, якія прынята адносіць да ліку рыначных эканомік.

«Кіраўнік надзяляецца магчымасцямі па больш істотным і глыбокім кіраванні калектывамі, каб адэкватна рэагаваць на існуючую рыначную сітуацыю ў тым ці іншым месцы», — сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

«Але ёсць і «пернік» у выглядзе магчымасці дадатковых выплат стымулюючага характару без абмежавання іх памеру за кошт прыбытку прадпрыемства, што застаўся пасля выплаты падаткаў. Паводле меркавання кіраўніка можна выплаціць любую заработную плату, якую ён палічыць неабходнай і адпаведнай працоўнаму ўкладу таго ці іншага работніка арганізацыі, якой ён кіруе», — заўважыў Андрэй Кабякоў.

Акрамя таго, значна павышаецца роля мясцовых выканаўчых органаў улады. «Для арганізацый, у тым ліку прыватных, прапісана патрабаванне, што калі кіраўнік мясцовага выканаўчага органа ўлады запатрабаваў прыняцця мер і пакарання вінаватых, то яны абавязаны гэта рабіць. Гэта прапісана ў якасці падставы для рэагавання», — расказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

Што датычыцца працоўных правоў работнікаў, Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што ніякага пазбаўлення правоў няма, і ўсе нормы Працоўнага кодэкса, сацыяльныя гарантыі прадаўжаюць дзейнічаць. Разам з тым больш жорстка прапісаны некаторыя нюансы з пункту гледжання павышэння кіруемасці.



1 комментарий по теме “Дэкрэт №5 змяшчае баланс інтарэсаў і адказнасці кіраўнікоў і работнікаў арганізацый

  1. «Паводле меркавання кіраўніка можна выплаціць любую заработную плату, якую ён палічыць неабходнай і адпаведнай працоўнаму ўкладу таго ці іншага работніка арганізацыі, якой ён кіруе»
    Т.е директор может выплатить неогранниченную зарплату своему заму или родственничку за счет предприятия чтобы они поделили ее потом на двоих. И за это ему ничего не будет ???
    Отличный декрет просто супер))))

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *