Криминал. Происшествия

Актуалии Происшествия

Склад
Украдзена зерне са склада. Па гэтай прычыне пачала біць трывогу загадчыца склада КУСГП “Ульскі”. Па гарачых слядах міліцыянеры высветлілі: крадзеж здзейсніў непрацуючы жыхар а.-г. Кардон. Ён адагнуў няшчыльныя створкі варот і пранік у склад, адкуль вынес 24 мяшкі зерня агульнай вагою амаль 800 кг. Урон, нанесены гаспадарцы, складае больш за 400 тысяч рублёў. Згодна з арт. 205 ч. 1 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь “Крадзеж” супраць вяскоўца ўзбуджана крымінальная справа.
Трагедыя
На пажары ў Мікалаёве ва ўласным доме загінула жанчына 1972 года нараджэння. Справы па дадзенаму здарэнню перададзены ў раённую пракуратуру.
Ключы
У РАУС звярнуўся пенсіянер з Мікіціхі – да дзвярэй яго кватэры невядомыя злодзеі падабралі ключы і ўкралі адзенне, дарожную сумку і іншыя асабістыя рэчы гаспадара. Урон, нанесены пацярпеламу, ацэнены амаль на 400 тысяч рублёў. Вя-дзецца следства.
Данос
Жыхарку з Мішневіч, якая паведа-міла ў РАУС пра крадзеж грошай, папярэджвалі за адказнасць за ілжывы данос. Але ж жанчына не змяніла сваіх паказанняў. І калі высветлілася, што на самой справе ніякага крадзяжу не было, супраць жанчыны ўзбудзілі крымінальную справу.
Трубы
Кіраўніцтва прадпрыемства “Віцебскбурвод” звярнулася ў раённы аддзел унутраных спраў у сувязі з крадзяжом 73-х метраў металічных труб, якія знаходзіліся побач з артэзіянскай свідравінай у в. Спаскае. Кошт труб ацэнены больш за адзін мільён рублёў. Узбуджана крымінальная справа.
Высланы
Ураджэнец Данецка без вызначанага месца жыхарства будучы высланым з Беларусі тэрмінам на тры гады, быў афіцыйна папярэджаны за адказнасць незаконнага прыезду ў нашу рэспубліку. Але мужчына не звяртаў увагі на гэта, прыехаў да свайго сябра ў Язвіна. Згодна з арт. 371.2 Крымінальнага Кодэкса “Незаконнае перасячэнне межаў Рэспублікі Беларусь” супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа. Парушальніку пагражае арышт ад 3 да 6 месяцаў, абмежаванне волі да 5 гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Наезд
Жыхар Бешанковіцкага раёна, які на матацыкле “Іж” рухаўся з Мікалаёва ў бок Улы, наехаў на жыхарку Мікалаёва, што ішла па абочыне ў спадарожным накірунку. Жанчына з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлена ў Бешанковіцкую бальніцу.
Матацыкліст спужаўся і збег з месца ДТЗ. Але яго месца знаходжання ўстаноўлена. Па дадзенаму факту праводзіцца праверка.
Вадзіцелям
У сувязі з узмацненнем маразоў і шквальнымі вятрамі супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі раяць быць уважлівымі на дарогах, не ставіць аўтамабілі пад дрэвамі. А далёкія паездкі ў час неспрыяльных дарожных умоў лепш адкласці.
Па матэрыялах РАУС  падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №12 ад 15.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *