В деревне Филипенки Шумилинского района

Общество Сельское хозяйство Семья

“Едзьце да Арцёмаўны”
Жыхары вёскі Філіпенкі лічаць, што самы прыгожы падворак у Е. А. Шчалкуновай. Так і сказалі: “Едзьце да Арцёмаўны. Як убачыце арыгінальныя вырабы – гэта і будзе яе сядзіба”.
А яна сустракае прыгожай агароджай, львамі на весніцах, вырабамі з карчоў, бляшанак і іншых спадручных матэрыялаў. Гэта справа рук і фантазіі гаспадыні Еўдакіі Арцёмаўны. “Не хачу, каб на сядзібе, дзе калісьці жылі мае бацькі, рос быльнёг, – кажа жанчына. – Таму зімой жыву ў кватэры з ўсімі зручнасцямі ў Слабадзе, а вясной перабіраюся ў Філіпенкі”.
У Е. А. Шчалкуновай шмат памочнікаў. Прыязджаюць сын і дачка, двое ўнукаў, брат і сястра. Да цёці Дусі любяць наведацца і пляменнікі. У выхадныя летам з’язджаецца з дзясятак чалавек. Для вялікай сям’і  талакой перасыпалі былы хляўчук пад жылы дом і назвалі “Гасцініцай Буронкі”.
Усёй сям’ёй працуюць разам на агародзе, упрыгожваюць падворак. У прыватнасці, пабудавалі альтанку, навесілі паміж яблынямі гамак. Побач з’явіўся ачаг, дзе часта гатуюць юшку і шашлыкі.
“Філіпенкі – прыгожая вёска, яна павінна жыць і адраджацца, – упэўнена Еўдакія Арцёмаўна. – Не дарэмна ж тут віцябляне аблюбавалі сабе месца для дач”. Дарэчы, у гэтым годзе па ініцыятыве жанчыны талакой вяскоўцы зрабілі добры пляж на Філіпенскім возеры і прасторную прыстань.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №77 ад 07.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *