12 октября — День работников культуры

Культура Общество

12 кастрычніка – Дзень работнікаў культуры
Паважаныя работнікі ўстаноў культуры, дарагія ветэраны працы!
На вас – людзях, улюбёных у сваю справу, прафесіяналах і энтузіястах, трымаецца культура нашага раёна. Супрацоўнікі музеяў і бібліятэк, педагогі дзіцячай школы мастацтваў, спецыялісты цэнтраў і дамоў культуры, работнікі сельскіх клубаў, удзельнікі калектываў мастацкай самадзейнасці – яркія, творчыя, захопленыя, ініцыятыўныя людзі.
Вы выконваеце  высакародную місію – развіваеце  эстэтычны густ, паглыбляеце далягляд, захоўваеце і прымнажаеце традыцыі народнай творчасці, тым самым фарміруеце светапогляд і  маральныя прынцыпы людзей.
Сфера культуры Шумілінскага раёна мае добры патэнцыял. З кожным годам у ёй адбываецца ўсё больш падзей і мерапрыемстваў не толькі мясцовага, але і абласнога, і міжрэгіянальнага ўзроўняў. Работнікі ўстаноў культуры паспяхова ўдзельнічаюць у рэалізацыі розных праектаў, праграм, творчых ініцыятыў, робяць наша жыццё насычаным і цікавым.
Ад ўсёй душы жадаем вам творчых поспехаў, натхнення, ажыццяўлення самых смелых задум і праектаў. Добрага здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым блізкім.
Раённы выканаўчы камітэт.    Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №78 ад 10.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *