До 31 декабря включительно во всех лесничествах Шумилинского лесхоза можно купить елочки и сосны

Новости Общество Экология

 З 20 снежня стартуе гандаль навагоднімі дрэўцамі

Як паведамілі ў Шумілінскім лясгасе, гандаль навагоднімі дрэўцамі будзе арганізаваны ў раёне з 20 да 31 снежня ўключна ва ўсіх лясніцтвах лясгаса.

Кошт зялёнай прыгажуні ў лясніцтвах сёлета ўстаноўлены такі: дрэўца да 1 метра абыдзецца ў 9,5 руб., ад 1 да 2 м – 11,5 руб., ад 2 да 3 м – 15 руб., ад 3 да 4 м – 22,5 руб., ад 4 да 5 м – 30 руб., ад 5 да 6 м – 50,5 руб., ад 6 да 10 м – 88 руб., звыш 10 м – 189 руб. Можна набыць і букет навагодні за 18 рублёў.

У гэтыя пераднавагоднія дні, каб не дапусціць незаконную высечку хваёвых дрэў, Шумілінскі лясгас сумесна з прадстаўнікамі дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і РАУС пяройдуць на ўзмоцнены рэжым аховы лясоў. Будуць арганізаваны аператыўныя рэйдавыя мерапрыемствы, сумесна з ГАІ выстаўлены кантрольныя пасты. На тэрыторыі дзяржаўнага ляснога фонду ўстановяць камеры фота-відэафіксацыі.
Шумілінскі лясгас нагадвае, што самастойная нарыхтоўка дрэў без дазваляльных дакументаў забаронена! Згодна з арт. 16.17 КаАП Рэспублікі Беларусь незаконная высечка альбо пашкоджанне да ступені спынення росту ці знішчэнне драўнінна-хмызняковай расліннасці ў прыродаахоўных, рэкрэацыйна-аздараўленчых і ахоўных лясах вядуць да штрафу ў памеры ад 5 да 50 базавых велічынь, на ІП – ад 20 да 200 БВ, на юрыдычную асобу – ад 50 да 300 БВ. Гэтыя ж дзеянні, здзейсненыя ў эксплуатацыйных лясах, вядуць да штрафу ў памеры да 30 БВ, на ІП – ад 10 да 150 БВ, на юрасобу – ад 20 да 200 БВ.
Зараз у Шумілінскім лясгасе працуе «гарачая лінія» (тэл. 5-16-14), на якую сведкі незаконнай высечкі дрэў могуць паведаміць пра незаконныя інцыдэнты.
Усе падрабязнасці можна даведацца па тэлефонах 5-16-17, 5-74-46, а таксама па тэлефонах лясніцтваў:
Шумілінскае – 5-16-12, Мікіціхінскае – 5-16-02,
Мікалаеўскае – 5-16-03, 5-16-04, Обальскае – 5-16-06, 5-16-07, Казьянскае – 5-43-54, 5-42-76, Мішневіцкае – 5-16-24.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №98 ад 17.12.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *