Хорошие хозяева живут на улице Пионерской в Шумилино

Общество Семья

“Каб наша вуліца была прыгожай”
Што ў доме талковыя гаспадары, можна дазнацца па прыгожай агароджы і весніцам, акуратным газоне і кветкам. Як, напрыклад, у Анатоля Уладзіміравіча і Валянціны Іванаўны Райнік з вуліцы Піянерскай, што ў Шуміліне. Свой уласны дом яны даглядаюць як мае быць. Сцены абшылі сайдынгам, да ганку вядзе роўная дарожка, выкладзеная пліткай.  Гэта пастараўся гаспадар Анатоль Уладзіміравіч разам з зяцем. А прыгожыя кветкі вакол – гэта клопат гаспадыні.
“Увогуле мы лічым, што на кожным падворку павінен быць парадак, – кажа Валянціна Іванаўна. – Стараемся кожны год упрыгожыць двор кветкамі, нешта падрамантаваць, падфарбаваць. Хочацца ж, каб наша вуліца была самай прыгожай”.
Дом з ружовымі хрызантэмамі
Калі гаспадары папярэдняга дома на вуліцы Піянерскай у поўным росквіце сіл, то іхняя суседка – Марыя Андрыянаўна Іванова – размяняла дзявяты дзясятак. Але яна і сёння застаецца маладой душой і бадзёрай духам. Яе ўмелыя рукі наводзяць такую прыгажосць ля дома, што кожны пазайздросціць. Марыя Андрыянаўна дае фору маладым і на агародзе, і ў кветніку. І зараз ля яе дома буяюць ружовыя хрызантэмы. Марыя Андрыянаўна вырошчвае клубніцы, даглядае вялікі парнік. А з экзатычнага для нашых агародаў паслёну варыць смачнае варэнне.
Кажа, што паспявае з усім спраўляцца сама, бо “дзень вольная – на работу ж не трэба спяшацца”. Вядома, дапамагаюць Марыі Андрыянаўне яе два сыны і дачка. У работу на агародзе гаспадыня ўкладвае ўсю душу, напэўна, таму і маліны з яблыкамі ў яе самыя смачныя, і клубніцы самыя сакавітыя.
Надрукавана ў №82 ад 24.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *