Шумилинская команда заняла второе место на областной спортакиаде сельских жителей

Сельское хозяйство Спорт, туризм

Спартакіяда сельскіх жыхароў
Няблага выступіла зборная нашага раёна на абласной спартакіядзе сярод сельскіх жыхароў па летніх відах спорту, якая прайшла ў аграгарадку Ноўка.
Праграма спаборніцтваў уключала  сем відаў спорту – гіравы спорт, стрытбол, настольны тэніс, лёгкая атлетыка, футбол, валейбол (жаночая і мужчынская каманды) і перацягванне каната.
Нашы спартсмены выйгралі  першыя месцы ў двух відах спорту. Дзякуючы Пятру Ганушчанку і Сяргею Каржуеву перамаглі ў спаборніцтвах па настольным тэнісе. Парадавалі перамогай  жаночая (Рыта Бяззубенка, Алеся Медыкава, Алена Кайдановіч, Святлана Бельчыкава, Святлана Пятрова і Валерыя Акуневіч) і  мужчынская (Станіслаў Прасветаў, Андрэй Іваноў, Дзмітрый Бяззубенка, Уладзіслаў Саламаха, Пётр Лазука, Арцём Масько, Канстанцін Мончык і Антон Сілін) валейбольныя зборныя.
У гіравым спорце, стрытболе і лёгкай атлетыцы ў нашай зборнай другія месцы. Па выніках спартакіяды каманда нашага раёна заняла другое месца.
Надрукавана ў №84 ад 31.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *