Шумилинские новости

Актуалии Новости

Прэмія аблвыканкама – Алене Скорынавай
За высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва прэміяй Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджана выкладчык Шумілінскай школы мастацтваў па класу цымбал Алена Скорынава.
У абласной філармоніі, дзе прайшло ўшаноўванне лепшых работнікаў культуры вобласці, адпаведны дыплом Алене Скорынавай уручыў намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў.
Віншуем з заслужанай узнагародай і жадаем скарыць новыя творчыя вяршыні!
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.

Лепшы лагер – “Дружба”
У рэспубліканскім аздараўленчым цэнтры “Зубраня” падвялі вынікі летняга аздараўлення дзяцей і вызначылі пераможцаў агляду-конкурсу на лепшы аздараўленчы лагер 2014 года. У намінацыі “Лепшае медыцынскае забеспячэнне дзяцей ў аздараўленчым лагеры – “Быць здаровым – здорава!” пераможцам конкурсу прызнаны ДАЦ “Дружба” ВРУП “Віцебскаблгаз”, які знаходзіцца ў структуры РВУ “Шумілінарайгаз”. Віншуем калектыў, намаганнямі якога трымаецца высокая марка аздараўленчага цэнтра ў Амбросавічах, з перамогай і жадаем поспехаў у наступным годзе.
Сяргей ПАЎЛАЎ.

“Наш выбар”
З 23 кастрычніка па 3 лістапада супрацоўнікі РАУС праводзяць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні правапарушэнняў і наркаманіі сярод падлеткаў “Наш выбар”. Як расказала старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС  А. М. Селязнёва, у ходзе акцыі праводзяцца інфармацыйна-кансультацыйныя сустрэчы ва ўстановах адукацыі, адпрацоўваюцца дваровыя тэрыторыі, правяраюцца па месцы жыхарства падлеткі, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі.

Абласныя конкурсы
У абласным конкурсе “Эколага-адукацыйнае асяроддзе як фактар павышэння якасці дадатковай адукацыі” перамаглі двое педагогаў з нашага раёна. Педагогам дадатковай адукацыі Шумілінскага цэнтра дзяцей і моладзі М. Я. Аляксеенка і Т. С. Карнеевай уручаны сертыфікаты Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў 8-ай рэспубліканскай выставе-конкурсе матэрыялаў навукова-метадычнага і педагагічнага вопыту ўстаноў дадатковай адукацыі.
* * *
Падведзены вынікі абласнога конкурсу ўзораў рэкламнай прадукцыі. У намінацыі “Друкаваная рэкламная прадукцыя” дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджаны творчы калектыў Шумілінскага цэнтра дзяцей і моладзі (метадысты В. У. Бадзешчанкава, В. М. Карась, Т. М. Мураўёва, педагогі дадатковай адукацыі Т. В. Чупрукова, Ю. М. Танасіенка). Педагогі Шумілінскага ЦДіМ прадставілі на конкурс брашуры, буклеты, плакаты і лістоўкі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №84 ад 31.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *